Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

11 ліпеня 2015 года чытачы газеты “Народная Воля” адзначаць 20-я ўгодкі з дня выхаду ў свет гэтай беларускай нацыянальнай газеты, заснавальнікам і галоўным рэдактарам якой з’яўляецца Іосіф Сярэдзіч.
6:00 13 лiпеня 2015
11
Памер шрыфта

Газета “Народная Воля” абуджае ў грамадзян Беларусі свядомасць, здольнасць мысліць і разважаць, вызначаць сваё стаўленне да таго, што адбываецца ў краіне і свеце.

Яна, я лічу, пераемніца газеты “Мужыцкая праўда” Канстанціна Каліноўскага, нясе суайчыннікам яго вялікую ідэю – абуджае беларускую нацыянальную свядомасць, дапамагае здабыць самастойнасць для беларускага народа.

У сямі нумарах “Мужыцкай праўды”, якія паспеў выдаць Каліноўскі, ён сабраў у адно цэлае жыццёвыя памкненні беларусаў, выказаў іх волю да свабоднага і самастойнага жыцця на сваёй зямлі.

Гэтыя памкненні нашых продкаў не маюць нічога агульнага з убогім, псеўданавуковым сцвярджэннем, нібыта беларускі народ – гэта «русские со знаком качества».

Адданы служака расійскай дзяржавы генерал-губернатар Паўночна-Заходняга краю М.Мураўёў, караючы смерцю Каліноўскага ў сакавіку 1864 года, разлічваў, што разам са смерцю нашага нацыянальнага героя назаўсёды загіне і яго вялікая ідэя. Аднак сам Каліноўскі думаў па-іншаму. У сваім перадсмяротным звароце да беларускага народа, больш вядомым пад назвай “Лісты з-пад шыбеніцы”, Каліноўскі прадракаў: ён і з таго свету адзавецца. Адзавецца сваёй вялікай ідэяй, сваімі думкамі, прынятымі па-новаму, запаліць імі шырокія народныя масы і будзе весці іх да поўнага вызвалення.

Не трэба быць містыкам, каб бачыць: усё, што прадракаў Каліноўскі, сёння здзяйсняецца. І да поўнага вызвалення вядзе беларускі народ менавіта “Народная Воля”.

У 1864 годзе Каліноўскі прыняў смерць на шыбеніцы за сваю любоў да народа, за найвышэйшую праўду і справядлівасць. Зараз гэтую найвышэйшую праўду – права людзей жыць і быць гаспадарамі на сваёй зямлі – нясе на сваіх старонках газета “Народная Воля”. Яна набліжае той час, калі з гушчы народа з’явіцца новы, сучасны Каліноўскі, які сваёй ахвярнай працай увасобіць у жыццё мару свайго папярэдніка – “здабудзем такую свабоду ў нашай Бацькаўшчыне, якой ані нашы бацькі, ані нашы дзяды не бачылі”.

Поспехаў Вам, паважаныя супрацоўнікі газеты “Народная Воля”, у вашай высакароднай працы!

Іван ЯФІМЕНКА.

Мінск.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.