Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 15 мая 2017
7
Памер шрыфта

Не брашы

Байка

Адзін даволі злы Бульдог

У Жарабца хадзіў ля ног.

Ён стораж спраўны, слаўны быў,

Пісаў даносы на Кабыл.

А Жарабцу ўсё паўтараў,

Каб ён рублём, аўсом караў.

З усімі быў даволі грубы,

Цякла заўсёды сліна з губы.

Чуваць Бульдога ўсюды брэх.

Заснуць на працы – быў не грэх,

Бо ён нікога не баяўся,

На сене спаў і пацягаўся.

Пакой вялікі там зрабіў,

Бранёю-сталлю абабіў.

Ён Жарабцу каля парога

Лізаў уранку мордай ногі.

Канюшні ён даўно абрыд.

Усім стаў гадкі псіны від.

Але ж чаму сягоння ціха?

Прапаў Бульдог, ці што за ліха?

Спачатку брэх Кабылы чулі,

Але увагі не звярнулі.

А Жарабец сваім капытам,

Прыбіў Бульдога да карыта…

Не ўберагла яго браня –

Спрасонку гаўкнуў на каня.

Мікалай ІВАНОЎСКІ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў