Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:11 12 верасня 2016
9
Памер шрыфта

Еду ўчора, 1 верасня, у метро. Разам з маладой прыгожай мамай у вагон уваходзіць малы хлопчык – святочна апрануты, відавочна ўсхваляваны. Даю яму месца побач з сабой, здагадваюся: пэўна, у хлапчаняці сёння незвычайны, адзіны ў жыцці такі дзень – “першы раз у першы клас”. Маці пацвярджае: так, толькі што з урокаў!

Віншую сям’ю са святам, распытваю малога: ці спадабалася яму першая сустрэча са школай, што цікавага адбылося сёння, з кім паспеў пасябраваць?.. Хлопчык вельмі ўважліва, ва ўсе вочы глядзіць на мяне, услухоўваецца ў мае словы – і… маўчыць. Бачу: намагаецца нешта сказаць, але не можа.

– А дзіцятка ты маё! – нарэшце даходзіць да мяне, – Пэўна ж, ты, мой харошы, і слоўца сёння не пачуў па-беларуску! А можа, нават ніколі не чуў, хоць і нарадзіўся на гэтай зямлі…

Сэрца заходзіцца болем, і маці хлопчыка, адчуваю, крыху збянтэжана. Пачынае перакладаць мае словы сынку на рускую мову, і дзіця адразу заўсміхалася, стала ахвотна і радасна адказваць на мае пытанні.

Ім трэба было ўжо выходзіць. Я пажадала першакласніку быць здаровенькім, сардэчным, пасябраваць са сваімі равеснікамі і настаўнікамі па жыцці. І, канечне ж, вырасці годным чалавекам, абавязкова пасябраваць з роднай мовай.

Мы цёпла развіталіся, паразумеўшыся нарэшце з дапамогай маладой мамы. Спадзяюся, пакуль што – з дапамогай.

Ганна ПЕТРУШЭВІЧ, мінчанка.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Алена Анісім: на беларускай мове могуць выкладацца абсалютна ўсе прадметы…

Нядаўна Ігар Марзалюк прапанаваў выкладаць гуманiтарныя дысцыплiны на беларускай мове, а дакладныя – на рускай.

Жители Бобруйска скидываются на реконструкцию детской больницы

В Бобруйске не хватает средств на реконструкцию детской больницы, которая обслуживает маленьких пациентов из пяти районов Могилевской области.

За скорость лишать, бесправников арестовывать: поправки в КоАП приняли во втором чтении

Бесправников в Беларуси планируют наказывать административным арестом за повторное нарушение. Об этом сегодня сообщил председатель Постоянной комиссии Палаты представителей по правам человека, национа