Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 29 снежня 2016
15
Памер шрыфта

КДБ паведаміла, што намесніка па фінансавых і эканамічных пытаннях Трактарнага завода Ніну Прымшыц і яшчэ трох службовых асоб затрымалі падчас атрымання хабару.

Інфармацыя пра тое, што Камітэтам дзяржаўнай бяспекі “спынена супрацьпраўная дзейнасць службовых асоб” Мінскага трактарнага завода, МАЗа, БелАЗа  і «Гомсельмаша», з’явілася ўчора на сайце ведамства.

«Устаноўлена, што прадстаўнікі кіраўніцтва і работнікі прадпрыемстваў машынабудаўнічага комплексу за атрыманне незаконных узнагароджванняў ад камерцыйных структур забяспечвалі прасоўванне прадукцыі апошніх», – вынікае з паведамлення. З 2013 года ім перададзена хабараў на суму не менш за 200 тысяч долараў ЗША. «У перыяд з 5 па 7 снежня 2016 года пры атрыманні хабараў на суму больш 7500 рублёў на месцы злачынства затрыманы чацвёра прадстаўнікоў ААТ «МТЗ», ААТ «МАЗ» і ААТ «БелАЗ». Сярод іх фінансавы дырэктар – намеснік генеральнага дырэктара ААТ «МТЗ» Н.Прымшыц. Акрамя гэтага, за атрыманыя раней узнагароджанні ў памеры каля 40.000 рублёў затрыманы яшчэ 4 супрацоўнікі канструктарскіх і планава-эканамічных падраздзяленняў ААТ «МТЗ».

Да ўсіх затрыманых прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Супраць іх распачатыя крымінальныя справы за атрыманне хабару і прыняцце незаконнага ўзнагароджання.

Аўтар: Ігар ЗАЛЕСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".