Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Віншаванні
6:00 24 лiпеня 2015
12
Памер шрыфта

З цемры – да святла

Паважаныя народавольцы! Ведаю, што сёння кожны сумленны чалавек, патрыёт Беларусі віншуе Вас і ўсіх нас, чытачоў, з 20-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара “Народнай Волі”. Я таксама далучаюся да агульнага голасу.

Мы помнім тыя часы, калі “Народную Волю” атрымлівалі па пошце ў канвертах. Улада нас бессаромна душыла, але Вы і мы, падпісчыкі, вытрымалі здзекі і перамаглі. Хоць тыраж газеты сёння, на жаль, адносна невялікі, але мы адчуваем сябе адной сям’ёй. Вы працуеце для нас, мы ж узбагачаемся праўдай ва ўсіх варунках нашага жыцця. Вы, журналісты незалежнага выдання, узнімаеце нас з цемры да святла, узмацняеце наш дух.

Нізкі паклон Вам, шаноўныя народавольцы!

Жыве Беларусь! Жыве наша родная “Народная Воля”!

З павагай –

Мікола КАНАХОВІЧ, афіцэр у адстаўцы.

г.Пружаны Брэсцкай вобласці.


Віншую калектыў “Народнай Волі”

З 20-годдзем у галоўнай ролі

І ад імя удзячных чытачоў

Жадаю поспеху яшчэ на сто гадоў!

Сяргей ПРЫЁМКА.


ПАВАЖАНЫ ІОСІФ ПАЎЛАВІЧ !

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 20-годдзя выдання Вашай газеты!

Жадаю Вам і ўсім супрацоўнікам Вашага калектыву моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, плёну дзеля радасці ў творчасці, а таксама таленавітых матэрыялаў,

такіх, якія не так даўно  

пісаў мой бацька!

З павагай –

Вадзім Буткевіч .


У няволі з “Народнай Воляй”

Да 20-годдзя сапраўды ўсенароднай газеты.

Прагу волі змаганнем спатолім,

Хоць і час – як знявечаны смоўж…

У няволі з “Народнаю Воляй”

Памнажаецца крыл нашых моц.

Набіраецца дух вольны сілы…

Хутка трэба яму ўжо на ўзлёт!

Для каго, пакажыце, нямілы

Вольны, дбайны і мужны народ?

Ёсць жа вылюдкі зла, што смакуюць

Звады, плёткі, у кайф ім грашыць…

А “Народную Волю” шануе,

Ў кога добрая воля ў душы.

Мікола Трафімчук.


Здароўя і поспехаў!

Шаноўны Іосіф Паўлавіч, віншую Вас, рэдакцыю і ўвесь каллектыў «Народнай Волі» з юбілеем! 

Вы заўжды, нават у самых няпростых умовах, неслі людзям слова праўды, альтэрнатыўную думку і погляды, любоў да Радзімы і беларушчыны. Моцнага ўсім Вам здароўя і творчых поспехаў!

Анатоль Ляўковіч.


Так держать!

Поздравляю с прекрасным завоеванным юбилеем!

Не думаю, что хоть одна газета в Беларуси пользуется такой популярностью. В киосках нашего города обычно «Народную Волю» прячут под другие издания, но это не помогает – читатели все равно находят свою газету.

Есть в Беларуси достойные ЛЮДИ! Вы выдержали натиск! Спасибо!

В боксе есть выражение  «уметь держать удар». Вы сумели!

Жыве Беларусь!

Ю.А.Сильванович.

г.Лида.








Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра