Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 12 чэрвеня 2017
6
Памер шрыфта

За ўдзел у акцыях пратэсту грамадская актывістка Вольга Мікалайчык павінна заплаціць каля 15 тысяч долараў штрафаў.

Вольга Мікалайчык на працягу апошніх гадоў шмат разоў брала ўдзел у пратэстных акцыях і пікетах салідарнасці з палітвязнямі. За ўдзел у Дні Волі Вольга адбыла адміністрацыйны арышт на Акрэсціна, а зараз змагаецца за сваю маёмасць.

“У гэты час абскарджваем рашэнне судовых прыставаў, – распавядае Вольга. – Мы даводзім, што рэчы, якія яны апісалі, належаць не мне, а маёй маці. Зараз у лік пагашэння запазычанасцяў па штрафах у доме апісана маёмасць на суму 817 рублёў, і людзі дапамаглі гэтыя грошы сабраць, каб маці магла рэчы выкупіць. Акрамя таго, пад арыштам знаходзіцца і сам дом.

Паводле слоў Вольгі Мікалайчык, яна “павінна яшчэ заплаціць каля 9 тысяч долараў штрафаў, а ўсяго налічылі 15 тысяч”.

“За ўдзел у кожнай акцыі пратэсту мне прысуджалі каля 500 долараў”, – дадае яна.

Віктар ШПАК.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.