Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 2 чэрвеня 2017
14
Памер шрыфта

Калі чалавек выкурвае 5 цыгарэт у дзень – гэта павышае рызыку смерці на 40 працэнтаў.

Нядаўна міжнародны калектыў медыкаў – 2,3 тысячы экспертаў з 133 краін свету – вылічылі, што прыкладна трэць усіх смерцяў у свеце адбываецца з-за сардэчна-сасудзiстых захворванняў. У лік краін з найбольшай смяротнасцю па гэтай прычыне ўваходзяць дзяржавы Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Усходу. А ў першай дзясятцы – усе былыя рэспублікі СССР! На першым месцы – Туркменістан, на другім – Украіна, далей знаходзяцца Узбекістан, Казахстан і Кыргызстан. Беларусь – шостая, Расія – дзявятая.

Чаму на фоне імклівага развіцця кардыялагічнай службы краіны (а сёння каля 70 працэнтаў аперацый на сэрцы выконваюцца ў абласных цэнтрах) не ўдаецца справіцца з гэтай статыстыкай?

Нашы медыкі заўважаюць, што да любой статыстыкі нельга ставіцца адназначна, трэба ўлічваць, як яна складаецца.

– Напрыклад, у Беларусі смяротнасць ад цукровага дыябету складае 4 працэнты, а ў ЗША самы нізкі паказчык па штатах – 17 працэнтаў, – заўважае дырэктар РНПЦ “Кардыялогія” Аляксандр Мрочак. – Хворыя на цукровы дыябет, як правіла, паміраюць ад яго ўскладненняў – сардэчна-сасудзістых хвароб. І ў нас гэта фіксуецца як смяротнасць ад хвароб сістэмы кровазвароту, а не ад дыябету. У Беларусі няма смяротнасці ад хваробы Альцгеймера, ад алкаголю. А раптоўную смерць нярэдка выклікае менавіта алкаголь. Многа выпіў – ціск падскочыў, развіўся гіпертанічны крыз і…  інсульт.

Але, безумоўна, нельга адмаўляць, што смяротнасць ад хвароб сэрца і сасудаў – пастаянны галаўны боль айчыннай кардыялогіі. І медыкі вылучаюць некалькі галоўных прычын гэтага.

– Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, здароўе чалавека на 50–55 працэнтаў залежыць ад ладу жыцця і сацыяльных умоў, на 20–22 працэнты – ад генетычных фактараў, на 19–20 працэтаў – ад асяроддзя пражывання, і толькі на 7–10  працэнтаў – ад узроўню сістэмы аховы здароўя і якасці аказання медыцынскай дапамогі, – адзначае  Аляксандр Мрочак. – Большасць выпадкаў узнікнення хвароб сістэмы кровазвароту звязана з ладам жыцця і псіхафізіялагічнымі фактарамі.

Вось як спецыялісты РНПЦ класіфікуюць фактары рызыкі:

1.Біялагічныя фактары:

– пажылы ўзрост, мужчынскі пол, генетычныя фактары, якія спрыяюць узнікненню дысліпідэміі, гіпертэнзіі, талерантнасці да глюкозы, цукровага дыябету і атлусцення;

– анатамічныя, фізіялагічныя і метабалічныя (біяхімічныя) асаблівасці;

– артэрыяльная гіпертэнзія, дысліпідэмія, атлусценне і характар размеркавання тлушчу ў арганізме, цукровы дыябет.

2.Паводзінныя фактары:

– харчовыя звычкі, курэнне, актыўнасць, ужыванне алкаголю, схільнасць да стрэсаў.

– Чаму небяспечна курэнне? – адзначае кіраўнік РНПЦ. – Таму што нават адна цыгарэта павышае ціск на 15 хвілін, а пры сталым курэнні павялічваецца тонус сасудаў, зніжаецца эфектыўнасць лекавых прэпаратаў. Калі чалавек выкурвае 5 цыгарэт у дзень – гэта павышэнне рызыкі смерці на 40 працэнтаў, калі адзін пачак у дзень – на 400 працэнтаў, то бок  шанцаў памерці ў 10 разоў больш!

Наяўнасць нават аднаго з фактараў рызыкі павялічвае смяротнасць мужчын ва ўзросце 50–69 гадоў у 3,5 раза, а дзеянне адразу некалькіх фактараў – у 5–7 разоў.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Беларускі гістарычны анекдот» — доўга, трапна і не заўсёды смешна

15 гадоў працы аддаў Сяргей Шапран кнізе “Беларускі гістарычны анекдот”, героямі якой сталі больш за 100 вядомых беларускіх грамадскіх і культурных дзеячаў.

Лукашэнка абмеркаваў з Макеем пытанні аптымізацыі МЗС і развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці

Пытанні аптымізацыя МЗС і развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці абмеркавалі 18 студзеня на сустрэчы ў Мінску Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў Уладзімір Макей.