Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Гран-пры «Славянскага базару-2015» і прыз у 20 тысяч долараў заваяваў Дзімаш Кудайберген з Казахстана. 21-гадовы студэнт Нацыянальнага ўніверсітэта мастацтваў скарыў журы і віцебскую публіку ўнікальным голасам і дыяпазонам у 5 актаў.
6:00 24 лiпеня 2015
8
Памер шрыфта

У першы конкурсны дзень Дзімаш выканаў песню «Ізноў завіруха» з рэпертуару Крысціны Арбакайтэ і атрымаў за яе 89 балаў з 90 магчымых, у другі дзень – «Sos dun terien un detresse» Грэгары Лемаршаля (86 балаў). У выніку на рахунку Дзімаша – 175 балаў.

Спявак – сын заслужаных артыстаў Казахстана Каната і Святланы Айтбаевых.

Літаральна на некалькі балаў ад трыумфатара конкурсу адстала Валерыя Грыбусава, беларуская спявачка, салістка дзяржаўнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Для конкурсу беларуска абрала складаныя творы, сярод якіх і знакамітая «Somebody to love» Фрэдзі Мэрк’юры. Яна стала лаўрэатам першай прэміі конкурсу.

У пяцёрку лідараў таксама патрапілі спявак з Балгарыі Мікалай Манолаў (ІІ прэмія), украінка Ганна Цвёрдаступ і грузінка Сафі (дзяўчаты раздзялілі трэцюю прэмію). Дарэчы, Гран-пры дзіцячага конкурсу «Славянскі базар-2015» таксама дастаўся прадстаўніцы Казахстана – 10-гадовай Луізе Нуркуатавай.

Узнагароджанне пераможцаў дарослага конкурсу адбылося падчас урачыстага закрыцця «Славянскага базару» 13 ліпеня. У ім узяў удзел Аляксандр Лукашэнка.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Анна Канопацкая: «Меня пытаются очернить…»

В последнее время председатель Объединенной гражданской партии Анатолий Лебедько не раз публично высказывал свои претензии к депутату Палаты представителей Анне Канопацкой.

Родня погибшего делила имущество с вдовой. Что случилось в Жодино, где пенсионер застрелил знакомого

В четверг утром в милицию Жодино обратился мужчина, который рассказал, что убил знакомого.

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.