Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 29 снежня 2016
9
Памер шрыфта

49-гадовы жыхар Шумілінскага раёна, якому 16 снежня трактарам адарвала частку ногі, памёр у бальніцы.

Сваякі выклікалі “хуткую дапамогу” і каля трох кіламетраў у коўдры неслі пацярпелага насустрач машыне, аднак выратаваць мужчыну не ўдалося. Высвятляюцца абставіны інцыдэнту, прызначана судова-медыцынская экспертыза, трактар канфіскаваны і змешчаны на стаянку, апытваюцца сведкі.

Напярэдадні пра інцыдэнт паведамілі ў ДАІ рэгіёна. Траўму мужчына атрымаў, калі ехаў на трактары для транспарціроўкі дроў. Мужчына дапамагаў сваім пляменнікам на нарыхтоўцы дроў. Участак у лесе за тры кіламетры ад Шуміліна выдзелілі адной з прыватных арганізацый раёна.

Мужчыны ехалі на трактары пасля працоўнага дня. Дзядзька адмовіўся сядаць у кабіну і знаходзіўся ў прычэпе. Нага патрапіла ў прывадны механізм, і яе адарвала.

Аўтар: Вера ВІР 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".

Беларусь і Еўропа. Казка пра змарнаваны час

Стрымана-аптымістычную заяву зрабіў сёння ў Бруселі кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей. Паводле міністра, наша краіна заключыць новае базавае пагадненне з Еўрасаюзам, прычым “гэта будзе ра