Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

11:53 26 мая 2017
14
Памер шрыфта

Сурёзныя фінансавыя праблемы ў наваполацкага футбольнага клуба захоўваюцца ўжо не першы месяц.

Акрамя матэрыяльных цяжкасцяў у каманды не ўсё гладка і з паказчыкамі: у гэтым сезоне на рахунку «Нафтана» ніводнага мяча. Матч з «Крумкачамі» скончыўся паразай. Але вастрэй за ўсё на сённяшні дзень стаіць пытанне фінансавання: у клуба захоўваюцца даўгі перад гульцамі, сродкаў не хапае нават на бытавыя патрэбы каманды.

Вядома, што нафтаперапрацоўчы завод адмовіўся ў гэтым годзе спансіраваць клуб з-за фінансавых цяжкасцяў на самім прадпрыемстве. Некалькі дзён таму з’явілася інфармацыя аб магчымым зняцці «Нафтана» з чэмпіянату Беларусі, бо ў каманды не хапае сродкаў нават на аплату дарожных выдаткаў для гульняў у іншых гарадах.

Пакуль далейшы ўдзел «Нафтана» ў чэмпіянаце і захаванне клуба пад пытаннем.

Самі знаходзімся ў чаканні, пакуль нічога канкрэтнага не магу сказаць, адказаў «Народнай Волі» галоўны трэнер каманды Алег Сідарэнкаў. Але днямі сітуацыя павінна праясніцца, бо чакаць далей ужо няма куды. Магу сказаць, што ў клубе захоўваецца рабочая атмасфера. Людзі тут сабраны, каб гуляць у футбол, калі пачнём цэлымі днямі думаць аб гэтых цяжкасцях, то нічога не будзе.

Аўтар: Раман ВАСІЛЬЕЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў