Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У мінулым нумары “Народнай Волі” мы паведамілі прыемную навіну – беларуска Надзея Кучар прызнана лепшай опернай спявачкай свету. 
6:00 6 лiпеня 2015
18
Памер шрыфта

Радасна, канешне, за Надзею, але на конкурсе яна выступала як салістка Пермскага тэатра оперы і балета. Чаму?

– Я грамадзянка Беларусі, – патлумачыла спявачка. – Але на самай справе цяжка сказаць, якую краіну я павінна прадстаўляць, таму што, па сутнасці, я не беларуска, а ўкраінка. Але нарадзілася ў Беларусі, маю беларускае грамадзянства, у Беларусі пражыла да 23 гадоў, затым пераехала ў Расію.

– Вы працуеце ў Пермскім тэатры оперы і балета. Чаму не ў Беларусі?

– Мяне не запрашалі працаваць на радзіме. Яшчэ калі навучалася ў кансерваторыі ў Санкт-Пецярбургу, я дасылала ў беларускі Тэатр оперы і балета сваё рэзюмэ. Яго праігнаравалі. Затое я атрымала вельмі добрую прапанову ад маэстра Тэадора Куренціса, які запрасіў мяне працаваць у Перм. Гэта была прапанова, ад якой я не магла адмовіцца. І з задавальненнем працую ў гэтым тэатры.

– Ці могуць оперныя спевакі высокага ўзроўню працаваць і развівацца ў Беларусі? 

– Ёсць беларускія зоркі. Зараз Аксана Волкава вядомая на ўвесь свет. А які велізарны поспех у Іллі Сільчукова! Той жа Юрый Гарадзецкі, які ў мінулым годзе на конкурсе ў Кардзіфе прадстаўляў Беларусь. Вельмі шмат зорак сусветнага ўзроўню, таму ўсё магчыма і ў Беларусі, было б жаданне.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Некоторые не знают, что в феврале будут выборы!»

Как белорусы реагируют на просьбу поставить подпись за выдвижение кандидата в депутаты?

Хто і куды ідзе з апазыцыі на мясцовых выбарах

10 сьнежня пачалося вылучэньне кандыдатаў на выбары мясцовых саветаў 18 лютага 2018 году.

Хоккеисты «Динамо-Минск» одолели «Слован» и прервали серию из четырех поражений в КХЛ

Новости Беларуси. Минское «Динамо» вечером 11 декабря принимало в рамках континентальной хоккейной лиги «Слован» из Братиславы, сообщили в программе «СТВ-Спорт».