Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 27 чэрвеня 2017
12
Памер шрыфта

68 працэнтаў беларусаў вераць у існаванне раю.

Не надта наш народ набожны,

Па запаведзях не жыве.

Ва ўсякім разе з нас не кожны

Са свечкай моліцца ў царкве.

Ды кожны ведае пры гэтым,

Што на зямлі ён – толькі госць,

Чакае стрэчы з іншым светам,

Бо іншы свет усё-ткі ёсць.

І спадзяюцца беларусы,

Што іх, бадай,

Чакае рай,

Дзе і забавы, і спакусы,

І шчасця будзе – цераз край…

Ну, словам, вечная нірвана,

Бо тут, на грэшнае зямлі,

Жылося ім зусім пагана –

У пекле, лічаць, аджылі…

Каб ты сам не зведаў драму, не капай другому яму

У Мінску п’яны таксіст зачапіў аўтамабілем мікрааўтобус і прапанаваў пацярпеламу разабрацца “палюбоўна”, не выклікаючы ДАІ. Пацярпелы адмовіўся і ўсё-такі выклікаў службоўцаў. У выніку ён таксама быў пакараны, бо п’яным аказаўся і сам.

Пасажыр як на чуму

Моўчкі зыркаў на таксіста.

Той на грудзі ўзяў, таму

Ехаў весела, фарсіста.

А язык – як памяло,

І рагоча без прычыны.

Раптам – бац! Памяў крыло

Спадарожнае машыны.

Пачалася, як заўжды,

Між кіроўцамі разборка.

– Ну, памяў… Такой бяды!

Не шкадуй ты гэтак горка,

Не бядуй на гэты конт, –

Быццам мёд, таксіста словы. –

Тут, на месцы, за рамонт

Заплаціць табе гатовы.

Пацярпеламу, бадай,

Пагадзіцца б лепш – і баста:

Гвалт любы,

Любы раздрай

Плён дае не надта часта.

Ён пайшоў на іншы крок –

Непрыемна-нечаканы.

– Мо на закусь даць гурок?

Ты ж, браток, у дупель п’яны!

Твой пагляд – нібы ў савы,

Выпіў, мусіць, пляшку недзе…

Страціш працу і правы,

Як ДАІ сюды прыедзе.

Той забойца, хто за руль

П’яным сеў і дужа храбры.

Выклікаю я патруль,

Возьме ён цябе за жабры!

Не марудзіла ДАІ,

Легкавік прыбыў з мільгалкай.

Капітан ідзе да іх

З паласатай звыклай палкай.

Справа простая зусім,

Тут усё навідавоку:

Абганяючы, таксі

Зачапіла “Вольва” збоку.

Відавочны й факт другі:

Не сакрэт для капітана,

Што таксіст заліў мазгі

І лапоча нешта п’яна.

Наканоўвае гамон

Пацярпелы для таксіста:

– Мог і збіць кагосьці ён,

Бо кульнуў жа ахламон

Грам чатырыста ці трыста!

Ад самога ж дзецюка

Патыхае перагарам,

Быццам з віннага гляка.

Ды яшчэ з азызлым тварам.

Капітан усклікнуў:

– Го!

Вы ж “харошыя” абое!

Пратакол і на яго

Склаў затым, само сабою.

Так абодва дзецюкі

Ад ДАІ спазналі драму.

* * *

Вывад просіцца які?

Не капай другому яму!

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Пад Гродна ўсталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года

У Зарубіцкім лесе, які знаходзіцца пры дарозе з Гродна ў Індуру, усталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года. Згодна з задумкай Іосіфа Сідаркевіча, майстра лесу ў Індурскім лясніцтве, які і выканаў

Регионы озвучили ставки единого налога за деятельность, под которую не нужно открывать ИП

Напомним, что в Беларуси расширили список видов деятельности, для занятия которыми физлицам не нужно регистрироваться в качестве индивидуальных предпринимателей. Изменения приняты президентским указом

Нацбанк не планирует разрешать расчеты в криптовалютах

Вопрос разрешения расчетов в криптовалютах в Беларуси не рассматривается, заявил председатель правления Нацбанка Павел Каллаур 18 октября на открытии международного форума по банковским информационным