Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 29 снежня 2016
9
Памер шрыфта

Адразу скажу: я супраць дыскрымінацыі чалавека з-за яго поглядаў. Але ў той жа час заўважаю перакосы ў нашай дзяржаве з іншага боку. Лічу няправільным, калі ўсе пасады, звязаныя з такімі сферамі, як адукацыя, культура, сродкі масавай прапаганды, займаюць людзі, якія з’яўляюцца членамі Камуністычнай партыі Беларусі альбо ў крайнім выпадку БРСМ.

Помніцца перыяд, калі намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама, які кіраваў ідэалагічным блокам, быў сакратар ЦК КПБ Віктар Чыкін. Яго змяніў Ігар Карпенка, які адначасова кіраваў усімі камуністамі Беларусі, а на мінулым тыдні стаў міністрам адукацыі.

А вазьміце рэгіёны. Амаль у кожным райвыканкаме ідэалогіяй кіруюць людзі левых поглядаў. А мы чакаем нейкіх дэмакратычных перамен!.. Пры такой кадравай палітыцы гэта немагчыма.

Іван ПАЛУЯНАЎ, інжынер.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".