Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

11:53 26 мая 2017
9
Памер шрыфта

Прыведзены ў выкананне смяротны прыгавор у дачыненні да жыхара Гомеля Сяргея Вострыкава, паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на маці асуджанага. Паводле інфармацыі сайта spring96.org, жанчына атрымала адпаведнае паведамленне з Гомельскага абласнога суда.

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда мяркуе, што Вострыкава маглі расстраляць у перыяд паміж 13 і 29 красавіка, бо апошні ліст з СІЗА №1 Мінска, дзе ён утрымліваўся, датаваны менавіта 13 красавіка, абласны ж суд атрымаў паведамленне аб прывядзенні прыгавора ў выкананне 29 красавіка. Акрамя таго, маці дазволілі ўбачыцца з асуджаным у СІЗА 5 красавіка – гэта была іх апошняя сустрэча.

34-гадовы Сяргей Вострыкаў быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання ў маі 2016 года па абвінавачанні ў жорсткім забойстве дзвюх жанчын, згвалтаванні і выкраданні. У кастрычніку 2016 года Вярхоўны суд пакінуў смяротны прыгавор без змянення. Справа слухалася ў закрытым рэжыме.

Не прыводзіць прыгавор у выкананне заклікала беларускія ўлады праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя”.

Расстрэл Вострыкава – першы смяротны прыгавор, прыведзены ў выкананне сёлета. Зараз праваабаронцы спрабуюць высветліць лёс яшчэ аднаго асуджанага да смяротнага пакарання – 39-гадовага жыхара Мазыра Кірыла Казачка, які быў прызнаны вінаватым у забойстве дваіх уласных дзяцей. Казачок адмовіўся ад абскарджвання прыгавора ў Вярхоўным судзе, напісаўшы адпаведную заяву, у сувязі з чым справа была знята з апеляцыйнага разгляду.

Яшчэ адзін прыгавораны да пакарання смерцю – 32-гадовы жыхар Нароўлі Аляксей Міхаленя – абскардзіў прыгавор у Вярхоўным судзе. Ён прызнаны вінаватым па артыкуле 139 Крымінальнага кодэкса за забойства двух чалавек з асаблівай жорсткасцю.

Увесці мараторый на смяротнае пакаранне Беларусь неаднаразова заклікалі Еўрасаюз, Савет Еўропы і праваабарончыя арганізацыі.

За апошнія 20 гадоў у Беларусі пакараны смерцю больш за 400 чалавек. Толькі адзін з асуджаных да смяротнага пакарання за гэты час быў памілаваны кіраўніком дзяржавы.

Таццяна КАРАВЯНКОВА, БелаПАН.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".