Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 29 мая 2017
4
Памер шрыфта

На чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі змагаецца за выжыванне.

Сёння беларуская каманда правядзе апошні матч сусветнага першынства з нарвежцамі. І расслабляцца не варта, бо нават адзіная перамога на турніры над славенцамі (5:2) не гарантавала беларусам прапіску ў эліце на наступны год, як было абвешчана раней некаторымі спецыялістамі.

Справа ў тым, што ад паніжэння ў класе пазбаўлена зборная Даніі, якая ў наступным годзе прыме чэмпіянат свету. Згодна з рэгламентам, калі датчане зоймуць апошняе месца ў групе “А”, то элітны дывізіён пакіне восьмая каманда групы “В”, а таксама горшая са зборных, якія занялі ў групах сёмае месца. Таму пры пэўных раскладах не выключаны і пралёт беларускіх хакеістаў па аналогіі з сумнавядомай фанерай над Парыжам. Тым больш што і гуляюць беларусы ў французскай сталіцы.

Праўда, не паспелі яшчэ ігракі адмучацца на чэмпіянаце, а хакейныя эксперты ўжо разбіраюць па костках прычыны няўдалага выступлення беларусаў. І асабіста мяне вельмі пацешыла “экспертыза” трэнера мінскага “Юнацтва” Міхаіла Захарава, які ў эфіры АНТ распавёў сваё бачанне выхаду на шырокую хакейную прастору. Аказваецца, 32 лядовыя палацы, што апошнім часам пабудавалі ў Беларусі, – гэта вельмі мала. Паводле слоў Захарава, неабходна, каб іх было хаця б 50–60. У прыклад трэнер прыводзіў такія краіны, як Францыя, Швецыя, Канада, ЗША, але пры гэтым не параўноўваў узровень жыцця ў краінах і ўзровень заробкаў. Ды яшчэ дадаў, што “ў Брэсцкай вобласці лядовыя арэны не загружаны, хакеісты трэніруюцца ўсяго тры разы на тыдзень замест шасці”. Тады ўзнікае пытанне: навошта нам у два разы больш лядовых палацаў, калі і тыя, што ёсць, не загружаны?

Адным словам, з беларускім хакеем зразумела ўсё гэтак жа, як і з беларускай эканомікай. Грошы “распілавалі” – выніку няма.  Як кажуць, яблык ад яблыні недалёка падае. І, гледзячы на бліскучыя матчы чэмпіянату свету, якія дэманструюць практычна ўсе каманды, можна сказаць адно – сёння мы чужыя на гэтым свяце жыцця.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Угроза для всей планеты: ученые предрекают гибель миллиарда человек

Ученые из Университета Колорадо предупреждают о том, что в следующем году на планете может произойти серия землетрясений, жертвами которых в общей сложности может стать миллиард человек по всему миру.

Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Как искоренить «дедовщину», раскрепостить срочников и повысить престиж военной службы — семь шагов к реформированию армии от Андрея Поротникова.

Стало известно, какой на детском «Евровидении» выступит белоруска Хелена Мерааи

Прошла жеребьевка детского «Евровидения-2017» — представительница Беларуси Хеоена Мерааи выступит пятой.