Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 23 чэрвеня 2017
9
Памер шрыфта

Абмяняць сертыфікат

Скажыце, ці можна ў магазіне абмяняць падарункавы сертыфікат на грошы?

Валянціна БАБРОЎКА, г.Асіповічы.

– Нельга.

Гадзіннік няправільна паказвае час

Купілі гадзіннік з батарэйкамі, але ён няправільна паказвае час. Паставілі новыя батарэйкі, і зноў тая ж гісторыя. Што рабіць у такой сітуацыі?

Максім ШЭЛЕГ, г.Маладзечна.

– Гадзіннік можна абмяняць на працягу 14 дзён.

Не падышоў USB-кабель

Ці магу я абмяняць USB-кабель (для зарадкі тэлефона ў машыне), калі ён мне не падышоў? Альбо гэта тэхнічна складаны тавар? Упакоўку тавару я ўжо адкрыў.

Сяргей ЯЦКЕВІЧ, г.Рэчыца.

– Можаце абмяняць ва ўстаноўленыя тэрміны (на працягу двух тыдняў).

 

Дрэнна паклалі плітку

Майстар паклаў плітку на кухні, а праз год пачалі праяўляцца дэфекты. Плітка месцамі не вельмі добра трымаецца на сцяне. Ці трэба зараз мне рабіць экспертызу, каб высветліць, чыя віна?

Сямён ШАПАВАЛАЎ, Віцебск.

– Найперш заявіце майстру прэтэнзію на выпраўленне недахопаў на працягу 7 дзён.

Не падышлі хатнія тапачкі

Набыла звычайныя хатнія тапачкі на рынку, але дома вырашыла, што лепш усё-такі ўзяць большыя. Ці можна гэта зрабіць? З моманту пакупкі прайшоў тыдзень.

Святлана САГАНОВІЧ, г.Вілейка.

– Маеце на гэта поўнае права.

Пастаянна ламаецца тэлевізар

Купіў тэлевізар, праз паўгода ён зламаўся. Адрамантавалі. Праз нейкі час тэлевізар ізноў перастаў працаваць, а гарантыйны тэрмін (два гады) хутка ўжо заканчваецца. Ці можна тавар абмяняць у магазіне альбо вярнуць грошы?

Андрэй БУДАНАЎ, г.Слонім.

– Тавар, які мае істотныя недахопы, можна вярнуць у магазін альбо атрымаць за яго грошы.

Разбілі экран планшэта

Набыў сыну планшэт, а той па неасцярожнасці кінуў яго на падлогу. Трэснуў экран. Гарантыйны тэрмін яшчэ захоўваецца, але ці маю я права разлічваць на гарантыйны рамонт?

Пётр ХМЯЛЬНІЦКІ, Мінск.

– Не можаце, бо ў планшэце механічны дэфект. Экран вы сапсавалі па сваёй віне.

Зламаўся фен

Купіла фен, але праз два тыдні ён зламаўся. Здала ў магазін па гарантыі. У які тэрмін мне павінны адрамантаваць яго альбо вярнуць грошы?

Алена ГУЛЯЕВА, г.Баранавічы.

– На працягу 14 дзён.

Зафарбавалася канапа

Я набыла канапу белага колеру. Пасцяліла каляровую бялізну, а раніцай убачыла, што канапа зафарбавалася. Ці магу я патрабаваць ад вытворцы замяніць абшыўку канапы? І ці абавязаны былі мяне папярэдзіць у магазіне, што канапа можа зафарбавацца?

Зінаіда САДОЎСКАЯ, Брэст.

– Безумоўна, у гэтай сітуацыі вы можаце замяніць альбо абшыўку канапы, альбо ўсю канапу.

Разваліліся туфлі

Купіў мужчынскія туфлі з гарантыйным тэрмінам 30 дзён. Прайшло 40 дзён, і мае туфлі разваліліся. Ці магу я вярнуць за іх грошы?

Валянцін КАПУЦКІ, г.Чэрвень.

– Можаце, калі дэфекты абутку звязаны з яго падэшвай.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускія аўтадылеры павялічылі ў 2017 годзе продаж новых аўтамабіляў амаль на траціну

Колькасць легкавых і камерцыйных аўтамабіляў, прададзеных у 2017 годзе дылерамі — членамі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА), вырасла на 29% і склала 34.255 аўтамабіляў.

Арина Соболенко завершила выступление на Australian Open, уступив 17-й ракетке мира

Белорусская теннисистка Арина Соболенко не вышла во второй раунд Australian Open.

Чемпионат Европы по биатлону в 2019 году пройдет в «Раубичах»

Исполнительный комитет Международного союза биатлонистов (IBU) принял решение о проведении чемпионата Европы по биатлону 2019 года в Республиканском центре олимпийской подготовки по зимним видам спорт