Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 2 студзеня 2017
4
Памер шрыфта

Але толькі часткова.

Інфармацыя аб тым, што калектыў адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан» можа застацца без «трынаццатага заробку» за… 2015 год і матэрыяльнай дапамогі да навагодніх святаў, з’явілася на пачатку снежня.

– У апошні час наша прадпрыемства працуе эканамічна неэфектыўна, – сказаў генеральны дырэктар завода Уладзімір Траццякоў. – Галоўная задача сёння – павысіць паказчыкі. Пакуль жа аб’ёмы выручкі знізіліся і не адпавядаюць чаканням.

Навіны аб тым, што наваполацкі НПЗ адчувае матэрыяльныя цяжкасці, прыходзілі і раней. Нядаўна на аўкцыён была выстаўлена рэзідэнцыя «Нафтана» пад Масквой. Аб’екты ў Наваполацку, якія знаходзіліся на балансе прадпрыемства, перайшлі да горада.

Таксама з-за абмежаванняў паставак нафты з Расіі рост заробкаў быў замарожаны.

– «Трынаццаты заробак» звычайна выдаюць на пачатку года, – сказаў «Народнай Волі» старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза на ААТ «Нафтан» Генадзь Варона. – Але за 2015 год выплацілі яго толькі нядаўна, у снежні. І сума была невысокай – чвэрць ад таго, што павінна быць. Паставак з Расіі недастаткова – прадпрыемства цалкам не загружана, таму і ўзнікаюць фінансавыя праблемы.

Аўтар: Раман ВАСІЛЬЕЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.