Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

17:37 23 студзеня 2017
16
Памер шрыфта

Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу «Газпром-цэнтр» у Мінску закансервавана з 22 снежня 2016 года,  паведаміў БелаПАН намеснік старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Мікалай Бутрым. Паводле яго слоў, дакумент аб кансервацыі аб’екта падпісаў генеральны дырэктар ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» Уладзімір Маёраў.

Работы па будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу практычна не вядуцца з канца жніўня. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, асноўнай прычынай прыпынення стала скарачэнне фінансавання праекта з боку ААТ «Газпром» з-за газавай спрэчкі паміж Беларуссю і Расіяй. Іншай прычынай кансервацыі будаўніцтва «Газпром-цэнтра» называліся тэхнічныя праблемы.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Умерла солистка группы Cranberries Долорес О’Риордан

В Лондоне умерла солистка ирландской группы Cranberries Долорес О'Риордан. Ей было 46 лет. Причину смерти певицы полиция не сообщает.