Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:31 14 верасня 2016
11
Памер шрыфта

У мінулую нядзелю па вуліцах сталіцы прабеглі амаль 20 тысяч аматараў бегу.

Ёсць рэкорд! Калі ў мінулым годзе сталічны паўмарафон сабраў каля 16 тысяч удзельнікаў, то сёлета іх аказалася на 4 тысячы больш.

На старце ля Палаца спорту прысутныя падзяліліся на тых, хто бяжыць 5,5, 10,55 і 21,097 кіламетра. Перад стартам удзельнікаў павітаў старшыня Мінскага гарвыканкама Андрэй Шорац, які і ўзначаліў калону марафонцаў… за рулём машыны суправаджэння.

Зрэшты, тыя чыноўнікі, якія планавалі ўзяць удзел у паўмарафоне, сваё слова стрымалі. Пераапрануліся ў спартыўную форму міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, яго намеснік Аляксандр Дубкоўскі, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант, першы віцэ-кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў…

Хапала на марафоне і экзотыкі. Беглі спартанцы, штурмавік з фільма “Зорныя войны”. А на дыстанцыі іх віталі Ленін з Дзяржынскім, якія трымалі плакат “Вперед к победе, товарищи!”.

У рамках марафону прайшла акцыя “Крылы Анёлаў”. Дыстанцыю “прабеглі” дзеткі з абмежаванымі магчымасцямі: яны знаходзіліся ў адмыслова сканструяваных вазочках, якія кацілі бацькі. Акцыя стала сімвалам моцы духу і нескаронасці лёсу.

Беглі зусім юныя і 80-гадовыя…. Адным словам, для сапраўдных аматараў бегу гэта і на самай справе было свята.

Іншая справа, што некаторыя ўдзельнікі ўсё ж такі ўбачылі ў гэтай бочцы і лыжку дзегця. “Навошта ў пагоні за колькасцю ўдзельнікаў сабралі студэнтаў, якія нават не беглі? – абураліся яны. – Наколькі вядома, быў такі негалосны загад для навучальных устаноў. Каму патрэбна гэтая паказушнасць?”

Зрэшты, тыя, хто рыхтаваўся да мерапрыемства не “па загадзе”, яшчэ раз праверылі свае сілы і, думаю, атрымалі задавальненне ад паказаных вынікаў.

Што ж тычыцца пераможцаў, то на дыстанцыі 5,5 кмпершым стаў супрацоўнік Дэпартамента аховы МУС 30-гадовы мінчанін Дзмітрый Граматоўскі, на дыстанцыі 10,55 км перамог госць з Латвіі Дзмітрый Сярогін, а на адлегласці 21,097 км не было роўных прафесійнаму кенійскаму бегуну Хілары Каптуму Маё Кімаё, які на Мінскі паўмарафон патрапіў дзякуючы свайму менеджару. Лепшай сярод жанчын на гэтай дыстанцыі была беларуская марафонка Вольга Мазуронак, якая яшчэ зусім нядаўна на Алімпіядзе заняла ганаровае 5-е месца.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.