Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

1:38 26 мая 2017
3
Памер шрыфта

Пасол Францыі Дзідзье Канес 4 мая быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з інцыдэнтам з беларускай зборнай па хакеі, паведаміла прэс-служба МЗС. У ходзе сустрэчы намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка выказаў “рашучы пратэст беларускага боку ў сувязі з праведзеным у форме, што прыніжае чалавечую годнасць”, надглядам беларускіх спартсменаў, якія ўдзельнічаюць у чэмпіянаце свету па хакеі з шайбай, прадстаўнікамі праваахоўных органаў Францыі 3 мая на чыгуначным вакзале Парыж-Манпарнас.

Беларусь патрабуе правесці расследаванне гэтага інцыдэнту, даць тлумачэнні, выказаць прабачэнні, а таксама прыняць усе неабходныя меры для недапушчэння такіх інцыдэнтаў у будучыні, гаворыцца ў паведамленні.

Міністэрства замежных спраў Беларусі запытала тлумачэнні ў французскага боку ў сувязі з вобыскам хакейнай зборнай у Парыжы.

Спартсмены прыбылі ў Парыж з Бардо, дзе 30 красавіка і 1 мая праводзілі спарынгі з французамі, якія разам з немцамі з’яўляюцца гаспадарамі 81-га чэмпіянату свету па хакеі, які стартуе сёння, 5 мая. На выхадзе з цягніка быў дагледжаны багаж трох трэнераў (Дэйва Льюіса, Крэйга Вудкрафта і Алега Антоненкі), двух ігракоў (Ягора Шаранговіча і Андрэя Касціцына), а таксама ўрача. Нічога забароненага знойдзена не было. 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".