Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 15 чэрвеня 2017
11
Памер шрыфта

Новы даклад спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаша Харашці ангажаваны, заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык на просьбу БелаПАН пракаментаваць змест апублікаванага дакумента, які афіцыйна будзе прадстаўлены 14 чэрвеня на сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ) у Жэневе.

Гэты даклад, на жаль, па-ранейшаму ангажаваны. Ніякай каштоўнасці для Беларусі ён не ўяўляе, зрэшты, як і для краін – ініцыятараў даклада і гэтай пасады спецдакладчыка”, – сказаў Мірончык.

Ён адзначыў, што беларуская дэлегацыя будзе браць удзел у сесіі СПЧ. У склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі МЗС на рабочым узроўні і супрацоўнікі пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі ў Жэневе. “Яны будуць там не дзеля даклада. Прадстаўленне даклада – гэта не нейкая надзвычайная падзея, а руціна працы ААН, – падкрэсліў прэс-сакратар МЗС.

У дакладзе Харашці гаворыцца пра “хуткае і рэзкае пагаршэнне агульнай сітуацыі з правамі чалавека” ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка 2016-га па 31 сакавіка 2017 года. Ён адзначае “вяртанне ўрада Беларусі да палітыкі шырокамаштабных рэпрэсій у дачыненні да грамадзян, якія ажыццяўляюць свае правы або адстойваюць іх”.

Харашці таксама занепакоены рэакцыяй беларускіх улад на пратэсты ў сувязі з дэкрэтам №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.

У дакладзе адзначаецца, што за час сакавіцкіх пратэстаў больш за 900 чалавек зведалі розныя формы рэпрэсій у сувязі з удзелам у акцыях пратэсту. Сакавіцкая хваля масавых затрыманняў аказалася самай суровай з часоў рэпрэсій, якія адбыліся пасля выбараў у снежні 2010 года, – падкрэслівае Харашці. 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белорусский экипаж впервые победил на этапе «Дакара»

Белорусский экипаж "МАЗ-СПОРТавто" занял первое место по результатам 11-го этапа марафона "Дакар-2018". Команда Сергея Вязовича финишировала с результатом 5 часов 14 минут 10 секунд.

Диета для «жирных котов». Нацбанк утвердил требования к вознаграждениям в банках

Нацбанк постановлением правления № 544 от 29 декабря 2017 г. установил требования к организации системы вознаграждений и компенсаций в банках, сообщила пресс-служба регулятора.

В Минске изменили нормативы потребления тепла

Мингорисполком своим решением №24 от 4 января, которое опубликовано 18 января на Национальном правовом интернет-портале, установил нормативы фактического расхода тепловой энергии в жилых домах, не обо