Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 29 снежня 2016
9
Памер шрыфта

У Мінску і Мінскай вобласці чэкі «Маёмасць» можна будзе абмяняць на акцыі яшчэ 14 ААТ. Зрабіць гэта можна з 10 студзеня 2017 года.

Такім чынам дзяржава забяспечвае выкананне гарантыі на права ўладальнікаў імянных прыватызацыйных чэкаў бязвыплатна атрымаць частку дзяржаўнай маёмасці, адзначылі ў Дзяржкаммаёмасці.

Так, да абмену на чэкі «Маёмасць» дадаткова будуць прапанаваны акцыі наступных ААТ з доляй дзяржавы: «Смілавіцкая валюшна-лямцавая фабрыка» – 169.272 акцыі; «Барысаўскі шпалапрапітачны завод» – 198.000 акцый; «Дарбудмантажтрэст» – 198.000; «Мінскі вагонарамонтны завод» – 198.000; «Радашковіцкі керамічны завод» – 50.000; «Спецрамонт» – 198.000; «Будтрэст №21» – 167.711; «Упраўленне механізацыі №12» – 144.019; «Упраўленне механізацыі №91» – 99.000; «Прамсувязь» – 198.000; «Белзааветзабяспечпрам» – 198.000; «Калядзічыаграмаш» – 112.383; «Мінскагратранс» – 198.000; «Барысаўскі аўтарамонтны завод» – 51.858 акцый.

Для абмену чэкаў «Маёмасць» на акцыi адкрытых акцыянерных таварыстваў грамадзяне павінны звяртацца ва ўстанову ААТ «АСБ Беларусбанк» па месцы жыхарства (пры сабе неабходна мець пашпарт і сертыфікат чэкаў).

Абмену належаць чэкі «Маёмасць» асабіста налічаныя, атрыманыя ў спадчыну, а таксама атрыманыя па дагаворах дарэння ад блізкіх сваякоў (бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, родных братоў і сясцёр, унукаў, бабуль, дзядуль, свекрыві, свёкра, цесця і цешчы), падораныя чэкі павінны быць пералічаны на сертыфікат грамадзяніна, які робіць абмен.

Абмяняць на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў можна не больш за 250 падораных чэкаў «Маёмасць», паведамляе БелаПАН.

Спісы адкрытых акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх прапаноўваюцца да абмену на чэкі «Маёмасць», знаходзяцца ў кожным падраздзяленні ААТ «АСБ Беларусбанк».

Для даведкі

Як паведамляе myfin.by, на руках у грамадзян засталіся нерэалізаванымі каля 40% ІПЧ «Маёмасць». Згодна з заканадаўствам, яны падлягаюць кампенсацыі дзяржавай пасля заканчэння чэкавай прыватызацыі па намінальным кошце 4400 недэнамінаваных рублёў (згодна з пастановай Саўміна № 756 ад 6 ліпеня 2005 года), што складае ў агульнай колькасці каля 800 млрд рублёў. Тэрмін абарачэння чэкаў «Маёмасць» у чарговы раз працягнуты да 30 чэрвеня 2019 года.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".