Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 4 студзеня 2017
33
Памер шрыфта

На апошнім Сойме руху салідарнасці “Разам” акадэмік Леанід Лыч пры абмеркаванні становішча беларускай мовы ў грамадстве зрабіў выснову: “Яшчэ ніколі ў найноўшай гісторыі Беларусі не ўзнікала так востра і небяспечна пытанне не толькі захавання беларускай мовы, а і захавання самой незалежнасці”.

Як пацвярджэнне гэтай тэзы прагучалі словы генерал-лейтэнанта Леаніда Рашэтнікава, дырэктара Інстытута стратэгічных даследаванняў РФ, які забяспечвае аналітыкай уладныя структуры прэзідэнта Пуціна: “Незалежнай Беларусі не можа быць”, “Нельга забываць – гэта (Беларусь) гістарычная частка вялікай Расіі, гэта частка нашага народа”.

Той, хто яшчэ спадзяецца, што дэмакратыю і незалежнасць нам забяспечыць саюз з Расіяй, павінны пакінуць свае ілюзіі. Разам з тым разлічваць на дзейсную падтрымку дэмакратычных перамен з боку Заходняй Еўропы таксама не даводзіцца. Пагроза спынення фінансавання БЕЛСАТА – адзінага беларускамоўнага незалежнага тэлевізійнага канала, які дзевяць гадоў рыхтавала для беларускага гледача дзяржаўнае тэлебачанне Польшчы, вымушае беларускую інфармацыйную прастору самастойна супрацьстаяць больш моцнаму і спрактыкаванаму антыбеларускаму наступленню так званага “русского мира”.

У такой сітуацыі значна ўзрастае роля нашых незалежных СМІ і, адпаведна, пагроза ціску на іх. З “Народнай Воляй” вырасла цэлае пакаленне беларусаў, адданых тым ідэалам, каштоўнасцям, якія сфарміраваліся пад уплывам незалежнага выдання.

Газета “Народная Воля” за ўвесь час існавання не атрымала ніводнай капейкі з дзяржаўнага бюджэту, а, наадварот, была вымушана змагацца за выжыванне. Гэта барацьба за распаўсюджванне праз “Белпошту”, суды за смелыя і праўдзівыя матэрыялы, аплата штрафаў. Калектыў газеты і яе галоўны рэдактар не адступіліся ад абранага накірунку рэдакцыйнай палітыкі: жыць інтарэсамі людзей, адстойваць прынцыпы дэмакратыі, галоснасці, несці праўдзівае слова.

Рух салідарнасці “Разам” заклікае ўсю дэмакратычную супольнасць падтрымаць незалежныя беларускія СМІ. Іх у нас не так шмат. Каштоўна кожнае выданне. Але “Народная Воля” ў гэтым шэрагу мусіць мець прыярытэт.

Нам, беларусам, трэба разлічваць на ўласныя сілы. Разам падтрымаем “Народную Волю”! Сойм руху салідарнасці “Разам” у поўным сваім складзе падпісваецца на газету “Народная Воля “.

Cойм руху салідарнасці “Разам”.

22.12.2016.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Пад Гродна ўсталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года

У Зарубіцкім лесе, які знаходзіцца пры дарозе з Гродна ў Індуру, усталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года. Згодна з задумкай Іосіфа Сідаркевіча, майстра лесу ў Індурскім лясніцтве, які і выканаў

Регионы озвучили ставки единого налога за деятельность, под которую не нужно открывать ИП

Напомним, что в Беларуси расширили список видов деятельности, для занятия которыми физлицам не нужно регистрироваться в качестве индивидуальных предпринимателей. Изменения приняты президентским указом

Нацбанк не планирует разрешать расчеты в криптовалютах

Вопрос разрешения расчетов в криптовалютах в Беларуси не рассматривается, заявил председатель правления Нацбанка Павел Каллаур 18 октября на открытии международного форума по банковским информационным