Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

9:27 29 мая 2017
8
Памер шрыфта

Мазырскія рыбакі пратэстуюць супраць таго, каб Прыпяць здавалі ў арэнду.

22 мая ў Мазырскім райвыканкаме пройдуць таргі ў форме адкрытага конкурсу “па прадастаўленні вадаёмаў у арэнду для вядзення прамысловай лоўлі рыбы і арганізацыі платнага аматарскага рыбалоўства”.

У арэнду прапануюць 91-кіламетровы ўчастак Прыпяці, а таксама прылеглыя вадаёмы агульнай плошчай 302,6 гектара. Стартавы кошт арэнды ракі пакуль складае крыху больш за 2 тысячы рублёў.

“Чыноўнікі запэўніваюць нас, што для мясцовых жыхароў рыбалка на ўсёй тэрыторыі Прыпяці будзе бясплатнай, але вопыт суседніх раёнаў паказвае, што гэтым словам не трэба верыць, – распавёў “Народнай Волі” мазыранін Аляксандр ШЛЯГА. – Таму сёння могуць супакойваць, што лавіць будзем бясплатна, а заўтра зробяць рыбалку платнай – і нічога не паробіш. Увогуле, у той час, калі людзі такія капейкі зарабляюць, з іх яшчэ збіраюцца за лоўлю рыбы грошы браць! Вякамі ўсе тут карміліся з Прыпяці, а чыноўнікам усё грошай мала. Навучыцеся іх сваёй рэальнай працай зарабляць, а не за кошт чужой кішэні. І ўвогуле, чаму такія грамадска значныя пытанні напярэдадні аўкцыёну публічна не абмяркоўваюць з народам, чаму не слухаюць меркаванні людзей? Куды там! Але гэта рыбы могуць прамаўчаць, а мы маўчаць не будзем!..”

Як паведамілі ўчора ў Мазырскім райвыканкаме, на гэты момант на ўдзел у таргах пададзена толькі адна заяўка – ад мясцовага аддзялення “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Кажуць, што фінансавы стан таварыства не вельмі добры і такім чынам яно збіраецца яго палепшыць. Паводле вынікаў таргоў з пераможцам будзе заключана дамова арэнды тэрмінам на 10 гадоў.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Как искоренить «дедовщину», раскрепостить срочников и повысить престиж военной службы — семь шагов к реформированию армии от Андрея Поротникова.

Стало известно, какой на детском «Евровидении» выступит белоруска Хелена Мерааи

Прошла жеребьевка детского «Евровидения-2017» — представительница Беларуси Хеоена Мерааи выступит пятой.

Совет ЕС утвердил новые правила въезда в Шенгенскую зону

Евросоюз принял решение усилить контроль внешних границ Шенгенской зоны для граждан стран, не входящих в сообщество.