Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 27 чэрвеня 2017
6
Памер шрыфта

10 чэрвеня, пятніца. На гадзінніку 17.15. Я ледзь цягнуся з Камароўкі. На левым плечы цяжэрная сумка з прадуктамі, у правай руцэ – пакет з трускалкамі. І раптам чую: з падземнага пераходу даносіцца класічная музыка.

Ігралі трое: хлопец – на гітары, дзве дзяўчыны – на скрыпцы і віяланчэлі. Ігралі ўзнёсла, асабліва скрыпачка. Музыка была такая энергетычная, такая цудоўная, што я спынілася. Дый не я адна: перад музыкантамі стаяла нямало слухачоў. Некаторыя здымалі выканаўцаў на смартфоны. На падлозе ляжаў цалафанавы мяшок, куды прахожыя клалі грошы. Адзін мужчына пачціва пакланіўся, паклаў купюру і хуткай хадой рушыў далей. Гэта было так кранальна!

Музыканты ігралі вельмы добра – напэўна, студэнты кансерваторыі. Хацела спытаць пра іх у інтэлігентнага хлопца, які стаяў побач, але не змагла – мяне душылі слёзы. Я заўсёды плачу, калі чую прыгожую музыку.

Знайшоўся нарэшце разумны чалавек ці то ў Міністэрстве культуры, ці то ў Адміністрацыі прэзідэнта, які дазволіў іграць і спяваць у падземных пераходах. За мяжой жа гэта не забаронена, а мы жывём у цэнтры Еўропы.

Маладзёны дайгралі чарговую кампазіцыю, слухачы дружна заапладзіравалі. Я адчула, што добра адпачыла за такі кароткі прамежак часу, перастала балець плячо – вось як музыка дзейнічае! Хаця жыву вельмі далёка ад філармоніі, але абавязкова знайду нагоду трапіць у падземны пераход пад плошчай Якуба Коласа, каб зноў паслухаць таленавітых музыкантаў.

P.S. Часта ў падземным пераходзе на станцыи метро «Магілёўская» бачу хлопца даволі неахайнага выгляду, які спявае пад гітару нешта няўцямнае. З ім заўсёды дзяўчына – яна падыходзіць да кожнага прахожага з кепачкай у працягнутай руцэ, быццам міласціну просіць. Мяне гэта заўсёды каробіць, робіцца непрыемна. Так і хочацца сказаць “спеваку”: “Спявай лепей!”

Ніна МЯДЗВЕДЗЕВА, пенсіянерка.

Мінск.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.