Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Аляксандр Лукашэнка падпісаў шэраг указаў аб стабілізацыі фінансавага становішча буйных прамысловых прадпрыемстваў краіны.
6:00 13 лiпеня 2015
8
Памер шрыфта

Так, паводле ўказа №280, Мінскаму трактарнаму заводу дадзена права ажыццявіць эмісію аблігацый у аб’ёме, які не перавышае 150 млн долараў.

У той жа час, паводле ўказа №282, Мінскі трактарны завод атрымаў права на растэрміноўку да 22 кастрычніка 2015 года па выплаце ўтворанай запазычанасці па ПДВ у памеры 59,5 млрд рублёў.

Пры гэтым ва ўказе сказана, што вызваленыя ў сувязі з даваннем растэрміноўкі сродкі павінны быць накіраваны заводам на папаўненне ўласных абаротных сродкаў.

Таксама Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога дзяржпадтрымка аказваецца яшчэ аднаму буйному машынабудаўнічаму прадпрыемству – «Гомсельмашу».

У адпаведнасці з указам №281 Міністэрству фінансаў даручана выпусціць аблігацыі на суму 425,8 млн долараў, якія павінны выкупіць камерцыйныя банкі. У адпаведнасці з указам удзельнікам холдынга «Гомсельмаш» да 1 жніўня са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія паступілі ад размяшчэння пазыковых папер, павінны быць дадзены бюджэтныя пазыкі ў доларах са штоквартальнай выплатай працэнтаў за карыстанне імі ў памеры 7% гадавых.

Паводле ўказа, вяртанне бюджэтных пазык будзе ажыццяўляцца з 1 ліпеня 2016 года па 30 чэрвеня 2022 года штогод у сумах не менш як 50 млн долараў (у 2016 годзе – не менш як 25 млн долараў).

Напалову сакрэтны ўказ

Варта адзначыць, што акрамя названых дакументаў Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў указ №284, які носіць напалову сакрэтны характар і прадугледжвае меры, скіраваныя на «стабілізацыю фінансава-эканамічнага стану асобных прамысловых арганізацый». Восем пунктаў згаданага ўказа маюць грыф «для службовага карыстання».

У адкрытым варыянце названага ўказа ўтрымліваюцца толькі меры, якія прадугледжваюць павелічэнне ўнутранага дзярждоўгу Беларусі на 9 трлн рублёў. Акрамя гэтага, на 7 трлн рублёў, паводле ўказа, плануецца павялічыць дзярждоўг, гарантаваны ўрадам.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Алена Анісім: на беларускай мове могуць выкладацца абсалютна ўсе прадметы…

Нядаўна Ігар Марзалюк прапанаваў выкладаць гуманiтарныя дысцыплiны на беларускай мове, а дакладныя – на рускай.

Жители Бобруйска скидываются на реконструкцию детской больницы

В Бобруйске не хватает средств на реконструкцию детской больницы, которая обслуживает маленьких пациентов из пяти районов Могилевской области.

За скорость лишать, бесправников арестовывать: поправки в КоАП приняли во втором чтении

Бесправников в Беларуси планируют наказывать административным арестом за повторное нарушение. Об этом сегодня сообщил председатель Постоянной комиссии Палаты представителей по правам человека, национа