Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

17:33 19 студзеня 2017
11
Памер шрыфта

У Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску адкрылася Міжнародная выстава аўтарскай лялькі «Панна Долья». Рэдкі выпадак: экспанатамі можна не толькі любавацца, але пры жаданні і набыць іх.

Фантастычныя творы мастацтва! Нерэальныя па сваёй задумцы лялькі. Супер! Якія толькі кампліменты не выказваюць наведвальнікі выставы! А лялькі сапраўды розныя, незвычайныя: з тэкстылю, дрэва, фарфору. Адным словам, аўтарскія, непаўторныя творы.

– Работы часам настолькі нечаканыя, што ў наведвальнікаў тут жа ўзнікае жаданне іх набыць, – кажуць у музеі. – Але, безумоўна, лялькамі мы не гандлюем. Адзінае, можам дапамагчы з кантактамі аўтара. А далей ужо чалавек сам вядзе з ім перамовы.

Прыблізны кошт аўтарскай лялькі ў музеі не называюць. «Работы прымаліся без ацэнкі, таму ўсё, што тычыцца кошту, – гэта да аўтара».

На выставе, дарэчы, прадстаўлены работы не толькі лепшых майстроў Беларусі, свае лялькі на мінскую выставу прывезлі творцы з Расіі, Украіны, Польшчы. Сярод аўтараў і члены Беларускага саюза мастакоў, і проста адораныя людзі.

Працаваць «Панна Долья» будзе да 4 лютага.

Аўтар: Ганна ГАНЧАРЫК 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.