Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Прадпрыемства «Мотавела», якое апынулася ў цэнтры крымінальнага скандалу, звязанага з арыштам інвестара, звярнулася да найбуйнейшых кітайскіх вытворцаў ровараў з просьбай стаць новымі інвестарамі прадпрыемства.
6:00 24 лiпеня 2015
9
Памер шрыфта

Нагадаем, што на пачатку чэрвеня ў Мінску быў арыштаваны вядомы беларускі бізнесмен Аляксандр Мураўёў, які ў 2007 годзе набыў кантрольны пакет акцый «Мотавела» і абавязаўся інвеставаць у развіццё прадпрыемства не менш за 20 мільёнаў долараў. Але ў выніку за 8 гадоў было інвеставана крыху больш за 2 мільёны долараў (па крайняй меры так сцвярджаюць афіцыйныя асобы, якія ініцыявалі крымінальную справу). Акрамя таго, Мураўёву і яго партнёрам па бізнесе, сярод якіх апынуліся і родныя браты бізнесмена, паставілі ў віну вываз за мяжу абсталявання і грашовых сродкаў прадпрыемства.

Зараз ідзе расследаванне ўзбуджанай крымінальнай справы, у якой шмат незразумелага. Але яшчэ задоўга да заканчэння расследавання Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “такія інвестары нам не патрэбны”, і прызначыў дырэктарам «Мотавела» былога кіраўніка Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцьку. Новае кіраўніцтва тут жа пачало распрацоўваць праграму мадэрнізацыі завода і шукаць новага інвестара. Пры гэтым падобна на тое, што  разглядаецца выключна кітайскі варыянт. Як указана ў абгрунтаванні да дадзенага рашэння, “з улікам таго, што мноства камплектуючых для беларускіх ровараў і матацыклаў ужо вырабляецца ў Кітаі, бачыцца мэтазгодным прыцягненне да больш цеснага супрацоўніцтва кітайскага партнёра”.

У гэтай сувязі «Мотавела» накіравала ўсім найбуйнейшым вытворцам ровараў у КНР прапанову стварыць сумеснае прадпрыемства на базе беларускага завода. Чакаецца, што ўжо ў бліжэйшы час у Мінск прыбудуць кітайскія дэлегацыі, каб ацаніць перспектывы магчымага супрацоўніцтва.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр
16 снежня 2017

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).