Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 4 студзеня 2017
16
Памер шрыфта

Такім чынам актывісты хочуць адказаць Камуністычнай партыі Беларусі і яе маладзёжнай  арганізацыі, якая  правяла мітынг «Мы – СССР» і запусціла акцыю сэлфі #Я_СССР.

“Яны публічна выступілі за адраджэнне краіны, якой не існуе ўжо 25 гадоў. Але мы, Моладзь БНФ, ведаем дакладна, што наша Радзіма – гэта Рэспубліка Беларусь. І наша гісторыя – гэта Полацкае княства, Турава-Пінскае княства, Вялікае Княства Літоўскае, БНР і БССР”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі.

У межах акцыі «Мы – Беларусь!” Моладзь БНФ прапануе рабіць фотаздымкі каля помнікаў выбітным беларусам, старажытных замкаў і палацаў і г.д. “Рабіце такія фотаздымкі разам з сябрамі, адны і выкладайце ў сацыяльныя сеткі з хэштэгам #Я_Беларусь і рабіце невялікае апісанне фота: чаму незалежнасць вельмі каштоўная рэч для вас, чаму вы любіце Беларусь, – а таксама заклікайце сваіх сяброў і знаёмых зрабіць гэта”, – прапаноўваюць маладзёжныя актывісты Партыі БНФ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Овсяные отруби – 6 полезных свойств

Из овса делают самые разнообразные продукты, но особенно людям полюбились овсяные хлопья и отруби. Благодаря своим полезным свойствам отруби очищают организм, способствуют похудению, и это еще не весь

В Барановичах мужчина с гранатой пришел в дом бывшей сожительницы и стал требовать алкоголь

В городе 17 января произошло очередное громкое происшествие, вызванное злоупотреблением алкоголем.

Белорусские ученые создали опытное производство композитов для 3D-печати

Институт химии новых материалов Национальной академии наук (НАН) создал опытное производство композиционных материалов на основе термопластов белорусского производства, которые можно использовать для