Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 2 студзеня 2017
15
Памер шрыфта

Днямі старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац заявіў, што хутчэй за ўсё будаўніцтва касцёла ў сталічным  скверы “Котаўка” спыняць.

Учора сітуацыю пракаментаваў кіраўнік Касцёла Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«Гэта цьмяная гісторыя, – заявіў каталіцкі іерарх. – З тых каментарыяў, якія я чытаў, людзі кажуць, маўляў, перанясіце касцёл у іншае месца, пабудуйце яго на пустцы, вынесіце за МКАД. Але не ўсё так проста. У нас ёсць парафіі, і ў кожнай парафіі павінен быць свой храм. Акрамя таго, трэба разумець, што не мы выбралі месца будаўніцтва. Мы звярнуліся да ўлад з просьбай выдзеліць якое-небудзь месца».

Паводле слоў Кандрусевіча, падрыхтоўка да будаўніцтва касцёла заняла каля пяці гадоў і суправаджалася фінансавымі выдаткамі. Улады горада перадалі касцёлу каля 14% сквера, сам храм заняў бы ўсяго каля 1,5%. Пры гэтым планавалася высечы 50 дрэў, а наўзамен, падкрэсліў арцыбіскуп, было б пасаджана больш.

Цяпер працы ў Котаўцы прыпынены. Ці будзе каталіцкі касцёл дамагацца працягу будаўніцтва храма? Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што ў першую чаргу ён хацеў бы пагаварыць з кіраўніком Мінска. «Я ўжо прашуся да яго на прыём. Пакуль ніякіх дакументаў мы не прымаем», – дадаў ён.

«Мы не хочам рэвалюцый, не жадаем падымаць народ, – заявіў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. – З нашага боку ўсё было зроблена паводле закона. Але другі бок не прызнаў ніякага кампрамісу, акрамя пераносу будаўніцтва на іншае месца».

«Мы лічым, што гэта пераслед Касцёла з боку «зялёных». Мы за экалогію, але ніякай экалогіі не будзе, калі няма экалогіі ў душы», – падсумаваў арцыбіскуп.

Аўтар: Ганна ГАНЧАРЫК 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.