Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Міністэрства юстыцыі разгледзела даклад салігорскіх праваабаронцаў аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян. Прэферэнцый і пераваг рускай мовы над беларускай на заканадаўчым узроўні Мінюст не заўважыў, але прызнаў дысбаланс выкарыстання дзяржаўных моў на практыцы.
6:00 13 лiпеня 2015
6
Памер шрыфта

“Якіх-небудзь прэферэнцый і пераваг на заканадаўчым узроўні беларускай або рускай мове не надаецца. Аднак баланс выкарыстання дзяржаўных моў на практыцы не заўсёды забяспечваецца. Так, на дадзены момант у большасці сфер грамадскіх адносін ужываецца руская мова”, – канстатуе начальнік галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі Г.С.Шпак.

Галоўным упраўленнем прызнаецца, што прыняцце нарматыўных прававых актаў на беларускай мове абмяжоўваецца адукацыйнай, навуковай, культурнай і рэлігійнай сферамі. Улічваючы той факт, што карэкціроўка Закона аб мовах не прадугледжана планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2015 год, Мінюст рэкамендуе звярнуцца па гэтым пытанні ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў для ўнясення адпаведных змен у моўнае заканадаўства падчас падрыхтоўкі плана законапраектаў на 2016 год.

Разам з тым Міністэрства юстыцыі прызнае, што пашырэнне выкарыстання беларускай мовы не можа быць вырашана шляхам простай карэкціроўкі Закона аб мовах, а патрабуе выпрацоўкі комплексу мер у дадзеным накірунку.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Умер Арсений Рогинский

В Израиле 18 декабря умер Арсений Рогинский – российский историк, правозащитник, общественный деятель, председатель правления правозащитного и благотворительного общества "Мемориал".

В бюджете-2018 президентский фонд вырос в 2,7 раза. Депутаты не знают, зачем

18 декабря Палата представителей в первом чтении принимает бюджет Беларуси на 2018 год.

Министр труда рассказала, кто все-таки получит в 2018 «по пятьсот»

В 2018 году средняя зарплата белорусов составит от 921 до 941 рублей. Об этом заявила в Палате представителей министр труда и социальной защиты Ирина Костевич во время обсуждения законопроектов по бюд