Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:37 12 верасня 2016
5
Памер шрыфта

Мы ўсе вельмі розныя: узрост, прафесія, палітычныя погляды і гастранамічныя прыхільнасці, веравызнанне і філасофскія перакананні часта не даюць нам магчымасці адчуць сябе аб’яднанымі, кансалідаванымі. Але толькі не ў гэтае свята – Дзень горада Мінска. У гэтае свята мы – адзіныя, таму што мы – мінчане, мы – беларусы. Заўтра наш агульны дзень нараджэння. Мне здаецца, у гэтыя выхадныя многія, нават самыя безнадзейныя дамаседы і дачнікі, зменяць на некалькі гадзін свой звыклы графік жыцця і выйдуць на вуліцы сталіцы. У добрым гуморы і здароўі, з сем’ямі, сябрамі і калегамі – як той казаў, на пазітыве, на высокай хвалі любові.

У суботу і ў нядзелю ў Мінску на плошчах і вуліцах пройдуць масавыя гулянні. А як яшчэ мы можам адзначыць дзень нараджэння горада, якому спаўняецца – падумайце – 949 гадоў! Сярод сталіц краін-суседзяў Мінск – доўгажыхар, ён саступае толькі Кіеву.

Свята горада пройдзе ў цэнтры на пляцоўцы каля стэлы і Палаца спорту, на плошчы Свабоды ў Верхнім горадзе, таксама ў кожным раёне Мінска. Будуць працаваць палаткі з таннай ежай і напоямі, адкрыецца «Горад майстроў», адбудуцца сілавыя спаборніцтвы і мінскі паўмарафон. Увечары перад мінчанамі выступіць сімфанічны аркестр і ансамбль «Песняры». І, вядома ж, калі сцямнее, у небе ўспыхне велізарны салют.

А давайце нічога не прапусцім і пабываем усюды…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).