Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 23 чэрвеня 2017
7
Памер шрыфта

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Зейд Раад аль-Хусейн раскрытыкаваў шэраг краін за адмову супрацоўнічаць са спецдакладчыкамі ААН. Адпаведную заяву ён зрабіў на 35-й сесіі Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе.

Зейд Раад аль-Хусейн адзначыў, што прызнаваць мандат краінавага спецдакладчыка адмаўляюцца ўлады Беларусі, КНДР, Эрытрэі, Ізраіля, Ірана. Ён таксама падкрэсліў, што спецдакладчык па катаваннях да гэтага часу не змог пабываць у амерыканскай турме на ваеннай базе Гуантанама, дзе ўтрымліваюцца падазроныя ў тэрарызме.

14 чэрвеня Савет ААН па правах чалавека разгледзіць новы даклад спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаша Харашці, пасля чаго пройдзе галасаванне аб працягу яго мандата. Тэкст даклада быў апублікаваны 23 мая. У ім адзначана «хуткае і рэзкае пагаршэнне» сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка 2016-га па 31 сакавіка 2017 года.

1 чэрвеня прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык на брыфінгу раскрытыкаваў дакумент: «Гэты даклад, на жаль, па-ранейшаму ангажаваны. Ніякай каштоўнасці для Беларусі ён не ўяўляе, зрэшты як і для краін – ініцыятараў даклада і гэтай пасады спецдакладчыка. Наша пазіцыя ў дачыненні да гэтага мандата нязменная: ён не ўяўляе ніякай каштоўнасці для Рэспублікі Беларусь. Мы перакананы і ведаем, што большасць краін – членаў ААН падзяляюць нашы падыходы і ацэнкі ў дачыненні да гэтай пасады і не падзяляюць падыходы і ацэнкі спецдакладчыка ў дачыненні да нашай краіны».

Таццяна Каравянкова.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.