Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 12 чэрвеня 2017
13
Памер шрыфта

Глядзела тэлекадры сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са школьнай моладдзю. Быў там і міністр адукацыі спадар Карпенка. Ён нават даваў нейкія тлумачэнні прэзідэнту. Рэзанула вуха: ні слова па-беларуску. Ён што, наогул не валодае роднай мовай?

Вераніка КРУКОЎСКАЯ.

Пытанне, здаецца, невыпадковае. Гэта не першы тэлесюжэт з удзелам Ігара Карпенкі, які некалькі месяцаў таму быў прызначаны міністрам адукацыі (раней працаваў намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама і адначасова быў першым сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Беларусі). Каб высветліць, ці валодае ён беларускай мовай, мы звярнуліся да прэс-сакратара міністра Людмілы Высоцкай.

– Безумоўна, валодае, – запэўніла Людміла Юльянаўна. – І валодае добра. Ён вывучаў мову ў школе, у педуніверсітэце. І калі на афіцыйных мерапрыемствах, на сустрэчах да Ігара Васільевіча звяртаюцца на беларускай мове, ён адказвае выключна па-беларуску. Акрамя беларускай, дарэчы, міністр свабодна валодае яшчэ і англійскай мовай і карыстаецца ею ў замежных камандзіроўках.

Тое, што Ігар Карпенка добра валодае беларускай мовай, пацвярджае і  выпускнік Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, вядомы гісторык Ігар Мельнікаў. Ён вучыўся ў БДПУ якраз у тыя часы, калі там працаваў Ігар Карпенка – з 1997-га па 2001 год.

– Студэнты-гісторыкі часта карыстаюцца беларускай мовай, ёсць такая завядзёнка, – успамінае Ігар Мельнікаў. – І калі мы кантактавалі з Ігарам Карпенкам, ён лёгка пераходзіў з адной мовы на другую. Я не заўважаў, каб яму было нязручна размаўляць па-беларуску, каб яму бракавала слоўнага запасу ці ўзнікалі нейкія іншыя складанасці. Увогуле ў тыя часы Карпенка ніколі не выказваўся супраць беларускай мовы, уражанні ад яго былі толькі пазітыўныя. Ён выкладаў «Культуру маўлення» і выглядаў нашмат больш сучасным і еўрапейскім выкладчыкам, чым яго калегі. Таксама Карпенка ўзначальваў створаны пры БДПУ навучальны цэнтр «Сучасны свет», які прапаноўваў дадатковую платную адукацыю па замежных мовах. Гэта былі адны з першых такіх курсаў сярод мінскіх ВНУ. І, напрыклад, мне падалося дзіўным, што пасля таго, як ён сышоў з педуніверсітэта, то звязаў сваё жыццё з Камуністычнай партыяй. Напэўна, такая кан’юнктурная сітуацыя была для яго выгадная, ён зрабіў кар’еру чыноўніка, будучы камуністам. А зараз, напэўна, Карпенку выгадна карыстацца рускай мовай.

Прыкра і няправільна, што міністр адукацыі, які добра валодае беларускай мовай, паўсядзённа ёю не карыстаецца. Займаючы такую пасаду, ён павінен з пашанай ставіцца да роднага слова. І рабіць усё для таго, каб у нашай краіне панавала свая, беларуская, мова, а не мова чужой дзяржавы.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Амерыка ўжо не такая страшная?

На мінулым тыдні ЗША абвесцілі, што рыхтуюцца зрабіць два радыкальныя крокі. Гэта выклікала ў свеце гучны рэзананс, але не з боку нашае краіны.

Мария ШАРАПОВА: «Удар может решить любую проблему!»

Совсем недавно в московском издательстве «Эксмо» вышла автобиографическая книга известной теннисистки с белорусскими корнями Марии Шараповой «Неудержимая». В качестве эпиграфа к книге пятикратная п

Итальянцы на «Беларусьфильме»

17 октября генеральный директор «Беларусьфильма»  Игорь Поршнев проводил экскурсию по киностудии для итальянского режиссера Джанфранко Кабидду и его товарищей. Прекрасно отремонтированные павильоны, н