Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 27 чэрвеня 2017
8
Памер шрыфта

Гэта значыць, што і зарплаты дзяржслужачых не павысяцца.

Паколькі Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў, што індэкс спажывецкіх цэн за май2017 г. не перавысіў пяціпрацэнтнага парога да студзеня2017 г. – месяцу перагляду «мінімалкі», то і сама мінімальная зарплата, і грашовыя даходы насельніцтва не будуць індэксаваць, паведамілі ў Мінпрацы і сацыяльнай абароны.

У ведамстве ўдакладнілі, што за май не будуць індэксаваць зарплаты дзяржслужачых і прыраўнаваных да іх асоб, дапамогі па беспрацоўі, стыпендыі навучэнцам, стыпендыі клінічным ардынатарам, стыпендыі работнікам, якіх накіравалі на павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўку, стажыроўку ў вочнай (дзённай) форме навучання ў іншы населены пункт.

Таксама не будуць праіндэксаваны грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых, асоб радавога і начальніцкага складу, а таксама ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, сувораўцаў, выхаванцаў воінскіх часцей, курсантаў ваенных навучальных устаноў.

Мінімальная зарплата, усталяваная з 1 студзеня ў памеры 265 рублёў, за май таксама не індэксуецца.

ДАРЭЧЫ

Менш за «мінімалку» працадаўца плаціць не мае права

Згодна з заканадаўствам, мінімальную заработную плату наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў. Праўда, удакладняецца, што гэта ніжэйшая мяжа за працу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці працоўнага часу пры выкананні абавязкаў работніка, што вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора. Пры гэтым мінімальная заработная плата прымяняецца з улікам адпрацаванага працоўнага часу.

Работніку, у якога налічаная зарплата аказалася ніжэй МЗП, наймальнік абавязаны зрабіць даплату да ўстаноўленага памеру месячнай і пагадзіннай МЗП. Пры вызначэнні гэтай даплаты не ўлічваюцца выплаты кампенсуючага характару.

Аўтар: Ігар ЗАЛЕСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Пад Гродна ўсталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года

У Зарубіцкім лесе, які знаходзіцца пры дарозе з Гродна ў Індуру, усталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года. Згодна з задумкай Іосіфа Сідаркевіча, майстра лесу ў Індурскім лясніцтве, які і выканаў

Регионы озвучили ставки единого налога за деятельность, под которую не нужно открывать ИП

Напомним, что в Беларуси расширили список видов деятельности, для занятия которыми физлицам не нужно регистрироваться в качестве индивидуальных предпринимателей. Изменения приняты президентским указом

Нацбанк не планирует разрешать расчеты в криптовалютах

Вопрос разрешения расчетов в криптовалютах в Беларуси не рассматривается, заявил председатель правления Нацбанка Павел Каллаур 18 октября на открытии международного форума по банковским информационным