Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Пару гадоў таму ўлады Гродна захацелі пабудаваць ажно два (!) шматпавярховыя дамы ў гістарычным кутку. Але жыхары вуліц 1 Мая і Акадэмічнай узбунтаваліся і давай пісаць ва ўсе інстанцыі!
6:00 13 лiпеня 2015
9
Памер шрыфта

Бязглуздае рашэнне адмянілі, бо новабудоўлі побач з нямецкай кірхай, будынкам стогадовай былой вучэльні (цяпер адзін з факультэтаў аграрнага ўніверсітэта) былі яўна не да месца.

Адна з жыхарак вуліцы 1 Мая пачала побач з музеем М.Багдановіча актыўна засаджваць свой двор рознымі кветкамі, нават экзатычнымі. І стала так прыгожа!

А нядаўна рамонтная брыгада “Гроднажылбуда” завітала сюды, каб паднавіць адзін з дамоў, пабудаваных, як гавораць, за польскім часам. Будаўнікі замянілі дах, умацавалі падмурак, забрукавалі двор пліткай, зрабіўшы некалькі кветнікаў пад вокнамі жылля. І стала тут яшчэ прыгажэй!

А калі б жыхары тады прамаўчалі, што б тут было? Страшна сабе ўявіць. Але розум перамог квапнасць таўстасумаў і дзялкоў.

Чуў, што ў Мінску пры будаўніцтве раёна “Мінск-Сіці” хочуць знесці стары будынак аэравакзала, якому больш за 80 гадоў. А гэта ж гісторыя, якую трэба захоўваць і ўшаноўваць, нягледзячы ні на што! І так ад старога Мінска ўжо мало што засталося.

Мінчане! Няўжо вы дапусціце, каб праз калыску беларускай грамадзянскай авіяцыі прайшла аўтадарога? Усё можна зрабіць з розумам – каб і аэравакзал застаўся, і новабудоўлі выраслі.

Аляксей БУЦЬКО,
жыхар Гродна.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.