Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:54 13 студзеня 2017
11
Памер шрыфта

Хачу адгукнуцца на публікацыю ў “Народнай Волі” пад загалоўкам “Для чыноўнікаў і для… народа” (13.12.2016). Пры гэтым адразу заўважу: у віцебскім мікрараёне “Поўдзень-7А” паліклініку пачалі будаваць не ў 2012-м годзе, а ў 2008 годзе. Шыльда з пашпартам аб’екта, якая цяпер вісіць на плоце, – гэта ўжо другая, абноўленая. Калі ўлады правалілі першы тэрмін узвядзення паліклінікі, тады яны напісалі, што пачатак будаўніцтва – верасень 2012-га, а заканчэнне – чэрвень 2016 года.

Але, як бачым, і на гэты раз нічога не атрымалася. Калі будаўніцтва так званай прэзідэнцкай бальніцы пад Мінскам вядзецца ўдарнымі тэмпамі, то ў нас усё замарожана. Старшыня гарвыканкама Віктар Мікалайкін неяк заявіў, што ніхто без медыцынскай дапамогі не пакінуты, але ён не сказаў пра тое, што калі на прыём да ўчастковага тэрапеўта можна трапіць на працягу тыдня, то да доктара вузкай спецыяльнасці – не раней як праз месяц. Справа ў тым, што за паліклінікай №3 дадаткова замацавалі 40-тысячнае насельніцтва трох новых мікрараёнаў і яна, безумоўна, задыхаецца.

Лічу, што будаўніцтва паліклінікі ў віцебскім мікрараёне “Поўдзень-7А” трэба завяршыць у самыя сціслыя тэрміны.

А.КАСАЧОЎ, жыхар Віцебска.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Пад Гродна ўсталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года

У Зарубіцкім лесе, які знаходзіцца пры дарозе з Гродна ў Індуру, усталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года. Згодна з задумкай Іосіфа Сідаркевіча, майстра лесу ў Індурскім лясніцтве, які і выканаў

Регионы озвучили ставки единого налога за деятельность, под которую не нужно открывать ИП

Напомним, что в Беларуси расширили список видов деятельности, для занятия которыми физлицам не нужно регистрироваться в качестве индивидуальных предпринимателей. Изменения приняты президентским указом

Нацбанк не планирует разрешать расчеты в криптовалютах

Вопрос разрешения расчетов в криптовалютах в Беларуси не рассматривается, заявил председатель правления Нацбанка Павел Каллаур 18 октября на открытии международного форума по банковским информационным