Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 1 снежня 2016
7
Памер шрыфта

18 лістапада яны перадалі ў Мінгарвыканкам паведамленне пра тое, што маюць намер правесці на плошчы Свабоды мітынг “з нагоды 20-годдзя антыканстытуцыйнага перавароту і ўсталявання ў нашай краіне дыктатарскага рэжыму”.

“У Беларусі адсутнічае законна абраны парламент і, адпаведна, адсутнічае легітымная працэдура рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабоду мітынгаў і дэманстрацый, – напісана ў сумесным звароце. –  Таму ў адпаведнасці з прынятай у суседніх краінах практыкай паведамляем пра свой намер правесці 24 лістапада масавую акцыю за 5 дзён да яе пачатку. Прапануем выканаць патрабаванні Канстытуцыі і забяспечыць бесперашкоднае правядзенне акцыі”.

Па дазвол на правядзенне акцыі палітыкі прынцыпова не звярталіся.

– Гэта было паведамленне аб нашых намерах, а ніякая не заяўка на атрыманне дазволу, – тлумачыць Мікалай Статкевіч. – Бо на тое, на што мы маем канстытуцыйнае права, дазволу не пытаюцца.

– Мы праінфармавалі Мінгарвыканкам пра акцыю за пяць дзён, – распавёў “Народнай Волі” Уладзімір Някляеў. – Мне падаецца, улады проста павінны забяспечыць парадак правядзення акцыі, а не замінаць людзям збірацца.

– Як думаеце, шмат людзей прыйдзе на гэтую акцыю?

– Не буду гадаць – пабачым! Але людзі, на жаль, забыліся пра тое, што адбылося 20 гадоў таму. Сёння нават моладзь не можа дакладна адказаць на гэтае пытанне. Нехта кажа: рэвалюцыя. А калі і ўзгадваюць рэферэндум, то не памятаюць, якія пытанні былі на яго вынесены. А на самай справе адбыўся, я лічу,  дзяржаўны пераварот. Але памяць чалавечая, на жаль, кароткая… І народ забыўся ўжо, што мы 20 гадоў жывём пры дыктатуры. Дык вось варта пра гэта нагадваць. Бо трэба думаць, як будзем жыць далей…

Аўтар: Марына Коктыш 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко открыл завод «Белджи» и рассказал об указе по стимулированию покупки автомобилей Geely белорусами

В Беларуси разрабатывается проект указа, направленный на стимулирование покупки белорусами отечественных легковых автомобилей, произведенных СЗАО "Белджи".

МНС сможет блокировать операции плательщиков по их электронным кошелькам

Министерство по налогам и сборам Беларуси получило право приостанавливать операции плательщиков по их электронным кошелькам.

В Беларуси задержан корреспондент «Украинского радио». Его обвиняют в шпионаже

Руководитель Национальной общественной телерадиокомпании Украины Зураб Аласания сообщил, что посольство Беларуси уклоняется от ответа о причине задержания украинского журналиста Павла Шаройко.