Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 30 чэрвеня 2017
15
Памер шрыфта

Палітык распавёў “Народнай Волі”, чаму не збіраецца адмаўляцца ад пратэстаў.

– Вы нават не падалі заяву на дазвол з боку ўлад, а ўжо  запланавалі на 3 ліпеня чарговую пратэстную акцыю ў сталіцы. У гэты ж дзень будзе праходзіць святкаванне Дня Незалежнасці. Не будзеце мяняць планы?

– Няма нагоды іх мяняць. Расійска-беларускія вайсковыя вучэнні не адмяняюцца, свабодных выбараў няма, за кратамі па-ранейшаму знаходзяцца многія фігуранты “справы патрыётаў”… З гэтым трэба нешта рабіць. Таму Дзень Незалежнасці – нармальная дата, каб вызваліць сябе ад страху.

– Але ж відавочна, што вас затрымаюць прэвентыўна, як гэта здаралася раней. Падрыхтаваны да гэтага?

– Я гатовы да ўсяго і вельмі даўно. Але ўпэўнены, што калі такі варыянт здарыцца, то людзей гэта не спыніць. Інакш было б сорамна за беларусаў. Думаю, і бяз мяне знойдзецца лідар….

– Многія з гэтай нагоды выказваюць і такое меркаванне: маўляў, Статкевіча перад акцыяй затрымаюць, ён адсядзіцца на “сутках”, а людзей, якіх заклікаў выйсці на вуліцу, кіне пад міліцэйскія дубінкі…

– Тымі, хто піша такія каментарыі не па камандзе, мяркую, рухае ўласны страх. Таму калі вам страшна, лепш маўчыце і не замінайце. Калі мы будзем баяцца, нам ніхто не прынясе ні свабоды, ні нармальнага жыцця. Ёсць такі выраз: рабоў да раю не пускаюць. Хаця трэба прызнаць, што зараз і насамрэч з’явілася такая катэгорыя людзей, як “змагары са Статкевічам”. І іх чамусьці шмат за мяжой.

– Адзін з такіх крытыкаў – ваш паплечнік Сяргей Кунцэвіч, які не так даўно выйшаў з СІЗА, дзе знаходзіўся па “справе патрыётаў”. Спачатку ён распавёў грамадскасці пра катаванні ў турме, а зараз называе вас і іншых дзеячаў апазіцыі “агентамі КДБ”. Што адбываецца?

– Я лічу Сяргея героем, бо той здолеў перадаць на волю інфармацыю аб катаваннях. Гэта дазволіла звярнуць увагу на праблему. Але, безумоўна, прайсці праз такія выпрабаванні непадрыхтаванаму чалавеку вельмі складана. Тым больш што Сяргей трымаў трохдзённую галадоўку, у яго хворыя ныркі, псіхалагічная траўма пасля турмы… Некаторыя кажуць, што хлопца завербавалі, але ўсё гэта глупства. Чалавек прайшоў праз вялізныя складанасці і зараз варта не абмяркоўваць яго заявы, а думаць, як яму дапамагчы. Не трэба на гэтай тэме спекуляваць.

Віктар ШПАК.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Пад Гродна ўсталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года

У Зарубіцкім лесе, які знаходзіцца пры дарозе з Гродна ў Індуру, усталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года. Згодна з задумкай Іосіфа Сідаркевіча, майстра лесу ў Індурскім лясніцтве, які і выканаў

Регионы озвучили ставки единого налога за деятельность, под которую не нужно открывать ИП

Напомним, что в Беларуси расширили список видов деятельности, для занятия которыми физлицам не нужно регистрироваться в качестве индивидуальных предпринимателей. Изменения приняты президентским указом

Нацбанк не планирует разрешать расчеты в криптовалютах

Вопрос разрешения расчетов в криптовалютах в Беларуси не рассматривается, заявил председатель правления Нацбанка Павел Каллаур 18 октября на открытии международного форума по банковским информационным