Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 11 мая 2017
16
Памер шрыфта

Пасля 4 сутак арышту, якія напярэдадні 25 сакавіка падполкоўнік міліцыі ў запасе Мікалай Казлоў правёў у мінскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і жодзінскім СІЗА, ён меў намер звярнуцца з лістом да генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка з патрабаваннем правесці ў ЦІПе праверку.

Але зараз высвятляецца, што ніякай карэспандэнцыі ад Мікалая Казлова ў Генеральную пракуратуру не паступіла.

– Справа ў тым, што праверка паводле майго звароту ўжо быццам бы распачалася. Хачу дачакацца яе вынікаў, – кажа Мікалай Казлоў. – Адбываць апошні дзень затрымання мяне перавялі ў Жодзінскі СІЗА, і там я пісаў заяву, што ў знак пратэсту супраць паводзінаў персаналу ЦІПа Мінгарвыканкама, якія прыніжаюць чалавечую годнасць, абвясціў галадоўку. Пісаў у заяве пра ўсе тыя жахі, якія адбываюцца ў ЦІПе па віне персаналу: і пра пачварныя формы катаванняў, якія прымяняюцца да затрыманых, і пра ўмовы – людзей па некалькі дзён не водзяць на шпацыр, у душ, выдаюць  абы-якую бялізну, кормяць абы-чым  і г.д. Лічу, што ахоўнікаў ЦІПа трэба абследаваць у псіхіятраў, таму што, на мой погляд, у многіх з іх відавочныя садысцкія схільнасці. Адным словам, маю скаргу з Жодзіна пераслалі ў Мінск, у ЦІП.

Напрыканцы мінулага тыдня мне патэлефанаваў опер з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў і запрасіў даць тлумачэнні. У ЦІПе, аказваецца, ёсць сваё аператыўнае суправаджэнне… Я туды прыехаў, але не пажадаў, каб мяне абшуквалі, прапанаваў правесці апытанне не на тэрыторыі ЦІПа, але атрымаў адмову. Тады папрасіў Кнігу заўваг і прапаноў і паўторна выклаў там свае прэтэнзіі. І вось па гэтай скарзе і праводзіцца ўнутраная праверка. Чакаю, што яны адкажуць, і ўжо тады буду прымаць рашэнне, як дзейнічаць далей. Калі адкажуць, што ўсе мае заўвагі не пацвердзіліся, – адразу ж буду звяртацца ў суд. Таму што ўсё, на што я звяртаў увагу, тычыцца не толькі мяне, але і іншых затрыманых, маіх сакамернікаў, напрыклад, – я ж не ў адзіночцы сядзеў. І яны, дарэчы, гатовы пацвердзіць, што ў маіх прэтэнзіях няма ні слова няпраўды. Некаторыя сакамернікі ўжо звязаліся са мной на волі, кажуць, што, калі спатрэбіцца, выступяць сведкамі. Так што настроены я рашуча! Спуску не будзе! Хопіць зневажаць людзей.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мирослав Грабовицкий: Мяч на вашей стороне

Исполнительный директор Федерации биталона Украины рассказал “Народной Воле”, что 22 ноября в Минске решится судьба белорусской спортсменки Дарьи Блашко, которая приняла украинское гражданство.

Шушкевічу няма на каго пакінуць партыю

Старшыня палітычнай партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” прызнаецца, што яму няма на каго пакінуць партыю.

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Такое рашэнне Аляксандр Лукашэнка прыняў 20 лістапада, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.