Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 29 мая 2017
11
Памер шрыфта

Падпалкоўнік міліцыі ў запасе, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў атрымаў рахунак на пакрыццё расходаў за харчаванне ў мінскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Як вядома, напярэдадні Дня Волі, 23 сакавіка, Казлоў быў затрыманы амапаўцамі ў двары свайго дома быццам бы за лаянку (трэба разумець, сам з сабою размаўляў і лаяўся) і арыштаваны на чацвёра сутак, трое з якіх правёў у мінскім ЦІП, і яшчэ адны суткі – у Жодзінскім СІЗА. “Ні кавалачка хлеба не з’еў, шклянкі гарбаты не выпіў, – абураецца Мікалай. – За што мне выставілі рахунак?!”

– У першыя суткі там увогуле нікога не кормяць – такая завядзёнка, – расказвае Казлоў. – А 24-га раніцай я напісаў афіцыйную заяву, што адмаўляюся ад ежы, перадаў яе калідорнаму ахоўніку. Хаця ежай назваць тое, чым кормяць затрыманых, нельга. Кожны другі выліваў гэтую бурду ва ўнітаз, сасіску яшчэ з’ядуць, а кашу, суп, які нагадвае памыі, – не. А харчаванне платнае. З мяне патрабуюць вярнуць 23 рублі. І пагражаюць яшчэ спагнаннем грошай у прымусовым парадку, калі ў месячны тэрмін не кампенсую выдаткі на харчаванне. Але за што я павінен вяртаць грошы?! Я галадаў, а, магчыма, хтосьці атрымаў з гэтага прыбытак.

– Будзеце звяртацца ў суд?

– Пакуль не вырашыў. З такой нахабнай сітуацыяй упершыню сутыкнуўся. Буду раіцца з юрыстамі, як правільна паступіць: адразу звяртацца ў суд ці пісаць скаргу на імя начальніка ЦІП, хаця рахунак, які мне даслалі, ім жа і падпісаны – начальнікам ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама І.Ю.Сакалоўскім. Ці ж будзе ён сябе правяраць? Але ў адным упэўнены: грошы гэтыя я вяртаць не буду! Ні капейкі не заплачу!

Аўтар: Марыя Эйсмант 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".