Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 25 верасня 2016
14
Памер шрыфта

Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў чацвёртую залатую ўзнагароду на летніх Паралімпійскіх гульнях у Бразіліі.

Днямі Ігар, якога яшчэ называюць “беларускім Фелпсам”, заняў першае месца на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем сярод слабавідушчых з рэкордам Паралімпіяды. Гэта яго чацвёртае “золата” на гэтых Гульнях.

Зараз у медалёвым заліку беларуская зборная займае 14-е месца з 6 залатымі і 2 бронзавымі медалямі. Акрамя 4 залатых і 1 бронзавага медаля Ігара Бокія, па адным “золаце” заваявалі плывец Уладзімір Ізотаў і фехтавальшчык-калясачнік Андрэй Праневіч. Яшчэ адна “бронза” на рахунку кідальніка кап’я Аляксандра Трыпуця.

Дарэчы, на мінулай Паралімпіядзе ў Лондане Бокій выйграў пяць залатых медалёў і адзін сярэбраны!

Сам, шчыра кажучы, не чакаў, што заваюю столькі медалёў, – сказаў тады чэмпіён. – Канкрэтных планаў мы не ставілі, працавалі на вынік. У чым сакрэт поспеху? Старанная работа над сабой, а таксама штодзённая праца трэнера, якога я ва ўсім слухаў. І вось ён – максімальны вынік! Але ў маіх планах новыя рэкорды».

“Ігар і яшчэ адзін хлопчык вылучаўся з усёй масы дзяцей, – узгадвала Наталля Пазнякова, першы трэнер Бокія. – Потым у Ігара пачалося рэзкае парушэнне зроку. Не ведаю, з чым гэта звязана, у сям’і больш ні ў кога не было такіх праблем. Пераходзіць у паралімпійскае плаванне мы не збіраліся. Але ў здаровым перакрылі кісларод. Урачы катэгарычна забаранілі выступаць, калі Ігару было каля 15 гадоў і ён быў майстрам спорту сярод здаровых спартсменаў. І вось тады добрыя людзі нам падказалі тэлефон урача ў Мінску, які канстатаваў, што Ігар праходзіць па трынаццатай группе і можа рыхтавацца да Паралімпіяды.

Сам Ігар Бокій яшчэ чатыры гады таму заяўляў, што хацеў бы паспрабаваць сябе і на спаборніцтвах сярод здаровых спартсменаў. Але гэта пакуль толькі ў планах.

“На мой погляд, такі шанц ёсць, калі ён набярэ мужчынскую моц, – дадае Наталля Пазнякова. – Калі яму будзе гадоў 25–26 (Ігару Бокію ўсяго 22 гады. – Аўт.). Не раней. Зноў жа – ці вытрымае ён? Зараз ідзе выпрабаванне… Калі ён вытрымае гадоў да 26, то так – ёсць шанц…

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.