Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:47 2 мая 2017
15
Памер шрыфта

У зборную будуць “заганяць”?

З незвычайнай заявай выступіў старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола.

На пасяджэнні выканкама федэрацыі яе кіраўнік Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што прадстаўляць гонар краіны на міжнародных спаборніцтвах – адказная місія, давяраць якую неабходна сапраўды моцным на дадзены момант ігракам.

У сувязі з гэтым, кіраўнік адзначыў, што ў выпадку адмовы прыбыць у размяшчэнне зборнай без уважлівых прычын у дачыненні да спартсменаў будуць ужыты адпаведныя санкцыі.

У Мінск прыедзе Хінгіс!

Жаночай і мужчынскай зборным Беларусі па тэнісе ў бліжэйшы час давядзецца згуляць з камандамі Швейцарыі.

22–23 красавіка на сталічнай “Чыжоўка-Арэне” ў паўфінальным матчы Сусветнай групы Кубка федэрацыі згуляюць Беларусь і Швейцарыя. За беларускую зборную выступяць Аляксандра Сасновіч, Арына Сабаленка, Вольга Гаварцова і Вера Лапко.

Склад каманды Швейцарыі такі: Цімеа Бачынскі, Вікторыя Галубіч, Бялінда Бенчыч і зорка сусветнага тэнісу 36-гадовая Марціна Хінгіс.

А ў плэй-оф Кубка Дэвіса, паводле вынікаў жараб’ёўкі, зборная Беларусі згуляе са швейцарцамі ў гасцях 15–17 верасня. Цікава, ці ўбачым мы ў складзе гасцей знакамітага Роджэра Федэрэра?

Слабых няма

Вызначыліся сапернікі маладзёжнай зборнай Беларусі па хакеі на чэмпіянаце свету-2018 у элітным дывізіёне.

На групавым этапе беларусы згуляюць з камандамі Расіі, Швецыі, Чэхіі і Швейцарыі. Першынство пройдзе з 26 снежня 2017 года па 5 студзеня 2018 года ў Бафала.

Нагадаем, што наша каманда атрымала права выступаць у эліце, калі перамагла на чэмпіянаце свету-2017 ў групе “А”.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".