Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:41 26 снежня 2016
6
Памер шрыфта

Прыехалі!

Старшы трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне Аляксандр Сыман папрасіў прабачэння ў балельшчыкаў.

Нагодай стаў інцыдэнт на эстафеце ў мінулую нядзелю на этапе Кубка свету ў славенскай Паклюцы.

Паводле слоў Сымана, каманда прэтэндавала на сур’ёзныя вынікі. «Першым на дыстанцыю накіраваўся Сяргей Бачарнікаў. Але на першым крузе Сяргей паваліўся з-за стромкага спуску і пашкодзіў вінтоўку. На агнявым рубяжы яму выдалі запасную. На двух агнявых рубяжах Бачарнікаў зрабіў па тры промахі, а гэта штрафныя кругі і час. У выніку камандзе прыйшлося спыніць гонку. Вядома ж, хацелася б папрасіць прабачэння ў заўзятараў, што так выйшла», – цытуе словы Сымана сайт Беларускай федэрацыі біятлона.

Пераможцам эстафеты стала зборная Францыі, серабро заваявала расійская каманда, а бронзу – каманда Германіі.

Бронзавы заплыў

Беларус Павел Санковіч атрымаў бронзавы медаль на чэмпіянаце свету па плаванні ў 25-метровым басейне, які праходзіць у канадскім Віндзары.

Ён паказаў трэці вынік на дыстанцыі 50 метраў на спіне, паказаўшы вынік 23,03 секунды. Золата дасталася японцу Юніа Кога, серабро – французу Жэрамі Стравю. 

Па пяцьсот!

Найлепшыя бамбардзіры футбольнага чэмпіянату Беларусі-2016 Віталь Радзівонаў і Міхаіл Гардзяйчук атрымалі грашовыя ўзнагароды.

Абодвум ігракам далі па 1000 беларускіх рублёў (каля 500 долараў), інфармуе Tribuna.com.

Радзівонаў (на фота) і Гардзяйчук забілі па 15 мячоў.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.