Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 27 чэрвеня 2017
8
Памер шрыфта

Мінскі аўтамабільны завод выйграў тэндар на пастаўку ў Кіеў 100 аўтобусаў, гаворыцца ў паведамленні Пасольства Беларусі ва Украіне. Сума кантракта складзе 20 млн долараў.

Пастаўлены будуць «МАЗ-203», якія ужо добра зарэкамендавалі сябе на вуліцах  расійскіх гарадоў: Казані, Калінінграда, Цюмені, Тамбова, Санкт-Пецярбурга і Екацярынбурга, а таксама былі пастаўлены  ў Германію, Польшчу і ва Украіну. І «МАЗ-215» – аўтобус асабліва вялікай умяшчальнасці, прызначаны для перавозкі пасажыраў на гарадскіх маршрутах. Ён быў выпушчаны да чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску ў 2014 годзе і разлічаны на 176 пасажыраў. Пастаўляўся ў Санкт-Пецярбург і іншыя гарады Расіі, а таксама ў Польшчу.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.