Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:15 5 снежня 2016
10
Памер шрыфта

24–26 лістапада ў Беларусі будзе знаходзіцца іспанка Роза Пік, маці 18 дзяцей. У Мінску і Гомелі яна разам з мужам Хасэмарыя Пастыгам прэзентуе кнігу «Як быць шчаслівым, маючы 1, 2, 3… дзяцей» у перакладзе на беларускую мову. Акрамя гэтага, пройдзе прэзентацыя курсаў міжнароднай Акадэміі сям’і.

У сям’і Пастыга-Пік 18 дзяцей, іспанская сямейная пара – самая шматдзетная ў Еўропе з дзецьмі школьнага ўзросту.

51-гадовая Роза нядаўна выпусціла кнігу, у якой з гумарам расказвае пра сваё жыццё і на асабістым досведзе паказвае, як быць шчаслівым у сям’і.

У 2016 годзе кнігу пераклалі на беларускую мову і выпусцілі ў Мінску. Пераклад з іспанскай зрабіла Юлія Шадзько, над тэкстам таксама працавала Анхела Эспіноса, іспанка, якая вывучыла беларускую мову і нават піша вершы па-беларуску.

Кніга шматдзетнай маці з Іспаніі перакладзена на 11 моў.

Хасэмарыя і Роза шмат вандруюць – як у сувязі з бізнесам Хасэмарыя (ён займаецца імпартам мясной прадукцыі і з’яўляецца пасрэднікам у здзелках з нерухомасцю), так і працай Розы (у індустрыі моды), а таксама ў якасці мадэратараў IFFD – Міжнароднай федэрацыі развіцця сем’яў, якая была створана ў 1978 годзе ў Іспаніі. З таго часу больш як у 60 краінах IFFD праводзіць курсы для сямейных пар, канферэнцыі, кангрэсы, навучанне, даследаванні. Заснавальнікам IFFD быў Рафаэль Пік, бацька Розы.

На здымку: Сям’я Пастыга-Пік.

Фота diariodenavarra.es

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Угроза для всей планеты: ученые предрекают гибель миллиарда человек

Ученые из Университета Колорадо предупреждают о том, что в следующем году на планете может произойти серия землетрясений, жертвами которых в общей сложности может стать миллиард человек по всему миру.

Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Как искоренить «дедовщину», раскрепостить срочников и повысить престиж военной службы — семь шагов к реформированию армии от Андрея Поротникова.

Стало известно, какой на детском «Евровидении» выступит белоруска Хелена Мерааи

Прошла жеребьевка детского «Евровидения-2017» — представительница Беларуси Хеоена Мерааи выступит пятой.