Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 8 снежня 2016
11
Памер шрыфта

“Народная Воля” вырашыла ўдакладніць: хто і калі праводзіў сацыялагічныя даследаванні, вынікамі якіх стала такая высокая адзнака дзейнасці ЦВК і спадарыні Ярмошынай? Нідзе раней у СМІ падобная інфармацыя не з’яўлялася.

Сёння ў Беларусі існуюць тры буйныя дзяржаўныя сацыялагічныя ўстановы – Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, Цэнтр сацыялагічных і сацыяльна-палітычных даследаванняў БДУ і Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

…Тэлефаную ў Цэнтр сацыялагічных і сацыяльна-палітычных даследаванняў БДУ. Дырэктар установы, доктар сацыялагічных навук, прафесар Давід Ротман кажа, што “на правядзенне такіх даследаванняў іх цэнтр заказаў не атрымліваў”.

– Сапраўды, мы праводзім вельмі шмат даследаванняў, якія звязаны з вывучэннем грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі, – выказаў сваё меркаванне прафесар Ротман. – Гэта і штогадовы маніторынг па грамадска-палітычнай сітуацыі, і даследаванні ў перыяд электаральных кампаній, якія мы робім, пачынаючы з 1989 года. Але з нагоды працы Цэнтральнай выбарчай камісіі даследаванняў ніколі не праводзілі. Хутчэй за ўсё, дадзеныя даследаванні праводзіў Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта.

Дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, доктар сацыялагічных навук, прафесар Ігар Катляроў сцвярджае, што яго падначаленыя таксама адмысловых даследаванняў наконт працы ЦВК альбо канкрэтных устаноў і іх кіраўнікоў не рабілі.

– Сёлета пасля парламенцкай кампаніі мы праводзілі даследаванне, адно з пытанняў якога гучала так: «Як вы лічыце, на якім узроўні прайшлі выбары?»

– А раней падобныя пытанні вы ўключалі ў свае даследаванні?

– Не. Толькі цяпер мы рабілі такое апытанне. Гэта не быў чыйсьці заказ, гэта наш сацыяльна-палітычны маніторынг, вывучэнне сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне.

Ну і нарэшце тэлефаную ў Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. (Вядома, што асноўны заказчык сацыялагічных даследаванняў цэнтра – ідэалагічнае ўпраўленне Адміністрацыі прэзідэнта.) Чую: “Мы – тэхнічныя выканаўцы і вынікі сацдаследаванняў не каментуем. Усе дадзеныя нашых сацапытанняў накіроўваюцца ва ўпраўленне, і ідэолагі самі вырашаюць, як імі распараджацца: даваць інфармацыю ў СМІ ці не даваць”.

Што тычыцца даследаванняў наконт працы Цэнтрвыбаркама і яго старшыні Лідзіі Ярмошынай, то, “зразумела, асобнага маштабнага даследавання менавіта па Цэнтрвыбаркаме па ўсёй краіне не праводзілася”, кажуць у ІАЦ. Супрацоўнікі цэнтра так тлумачаць цытату А.Лукашэнкі: “У рамках іншых сацдаследаванняў, якіх праводзіцца процьма, ёсць шмат пытанняў пра выбары, пытанняў якіх заўгодна, але паколькі падрыхтоўкай і арганізацыяй выбараў займаецца Цэнтрвыбаркам, то ўсе адказы рэспандэнтаў, якія тычыліся таго, што выбары прайшлі на высокім  узроўні, аўтаматычна расцэньваюцца, што гэта заслуга ЦВК. І, зразумела, пра вынікі гэтых даследаванняў інфармацыя падаецца кіраўніку краіны”.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".

Беларусь і Еўропа. Казка пра змарнаваны час

Стрымана-аптымістычную заяву зрабіў сёння ў Бруселі кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей. Паводле міністра, наша краіна заключыць новае базавае пагадненне з Еўрасаюзам, прычым “гэта будзе ра