Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 25 мая 2017
91
Памер шрыфта

Будоўля ў вёсцы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў поўным разгары. Плануецца, што абект павінен быць здадзены ўжо ў чэрвені. Ці прыедзе знакамітая тэнісістка на адкрыццё корта пакуль дакладна не вядома.

“Мы падрыхтавалі праект, яго ўхваліла Марыя Шарапава, яе імянны дабрачынны фонд вылучыў нам 45 тысяч долараў на будаўніцтва, – распавяла Народнай Волі дырэктар Казялужскай сярэдняй школы Святлана Барысенка. – Як вядома, сама Марыя нарадзілася ў Расіі, але яе бацькі доўга жылі ў Беларусі, у Гомелі да гэтага часу жыве яе бабуля. І Марыя часта фінансуе праекты ў раёнах, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы. Яшчэ яна плаціць стыпендыі адораным дзецям з беларускіх школ. Ведаю, што ў Гомельскай вобласці не толькі мы атрымалі дапамогу ад яе фонду. Марыя не шкадуе сродкаў на дабрачыннасць.

Ці прыедзе яна на адкрыццё корта – пакуль сказаць складана. Марыя зараз вярнулася ў вялікі спорт, і ці знойдзецца ў яе час для нас? Але мы былі б вельмі рады, калі б Марыя Шарапава сюды прыехала!”

“Нявестка зацяжарала пасля катастрофы на атамнай станцыі, – распавядала бабуля Марыі Шарапавай. – Тады сын і вырашыў вывезці жонку ў Нягань, да яе бацькоў, каб не ставіць будучае дзіця пад небяспеку. А калі Машаньцы споўнілася чатыры гады, Юра вярнуўся з сям’ёй у Гомель. Вядома, у той час узровень радыяцыі быў яшчэ істотным, але так ужо склаліся абставіны… Тут яны жылі два гады, а потым пераехалі ў Сочы…”

Дарэчы, бабуля Марыі Шарапавай вельмі асцярожна размаўляе з журналістамі. Аднойчы падчас сустрэчы з прадстаўнікамі замежных сродкаў масавай інфармацыі Галіна Дзям’янаўна шчыра сказала, якая ў яе пенсія – менш за 100 долараў. Гэтая інфармацыя разляцелася па ўсім свеце – маўляў, бедна жыве бабуля вядомай тэнісісткі. Хоць сама Галіна Дзям’янаўна на жыццё зусім не скардзілася. З тых часоў Галіна Шарапава не вельмі шматслоўная з журналістамі. Вядома, што яна жыве адна. Гадоў пяць таму прадала сваю старую кватэру ў хрушчоўцы і пераехала ў новую. З грашыма дапамагла Марыя. Бабуля падкрэслівае, што сын і ўнучка заўсёды ёй дапамагаюць і часта тэлефануюць.

Аўтар: Марына ВІШНЕЎСКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".