Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:16 11 студзеня 2017
11
Памер шрыфта

Карэспандэнт “Народнай Волі” павіншаваў са святамі сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў-2016 па вольнай барацьбе Марыю МАМАШУК, якую прызналі лепшай беларускай спартсменкай мінулага года.

Працоўны графік у Машы распісаны па хвілінах. Асабістыя справы, трэніроўка, прызначаная сустрэча. Праз дзень – ізноў у дарогу. Жыццё спартсмена – яно на чамаданах…

Нягледзячы на тое, што мінулы год быў алімпійскі, я не сказала б, што ён аказаўся для мяне занадта складаным, – кажа наша суразмоўца. – Проста даводзілася больш адказна ставіцца да справы.

– Рыхтаваліся да Гульняў па нейкай асаблівай методыцы?

– Нічога асаблівага не прыдумвалі, дапрацоўвалі тое, што мелі. Дарэчы, трэніраваліся мы толькі ў Беларусі, нейкіх замежных збораў не было. Тым больш што і дома створаны ўсе ўмовы. Можна было, безумоўна, патрэніравацца і ва ўмовах высакагор’я, але эксперыментаваць не мела сэнсу. Невядома, як павёў бы сябе мой арганізм.

– З вагой праблем не было?

Да Алімпіяды трэба было скінуць 5,5 кілаграма, але гэта не вельмі вялікая праблема. Два тыдні – і лішняй вагі як не было. У мяне свая дыета, я ведаю, як правільна трэба ўсё рабіць. Харчаванне, лазня… Як кажуць, не першы раз замужам, ведаю свой арганізм цудоўна.

– Нешта змянілася ў вашым жыцці пасля Гульняў?

– Магчыма, я стала больш папулярнай, часам на вуліцы пазнаюць. Ведаеце, заўсёды прыемна пачуць добрае слова, але я не зацыкліваюся на сваім алімпійскім дасягненні і не крычу на кожным вуглу: “Паглядзіце на мяне, я – прызёр Алімпіяды!”. Медаль – гэта ўсяго толькі частка маёй працы, не больш за тое. І гэта ўжо гісторыя.

– Акрамя прызавых, магчыма, вы атрымалі за “серабро” на Алімпіядзе і нейкія іншыя дывідэнды? Можа быць, улады Гомеля зрабілі бясплатны праезд у гарадскім транспарце для прызёра Гульняў?..

– Не, такіх прапаноў не паступала (смяецца). Ды і я больш люблю “вандраваць” па горадзе не на гарадскіх аўтобусах, а на ўласным аўто. А вось з вырашэннем “кватэрнага пытання” абяцалі дапамагчы. Праўда, хто яго вырашыць і ў якія тэрміны – мне не вядома. Пакуль жа даводзіцца, як і раней, здымаць кватэру.

– Ці не вырашылі пасля Алімпіяды змяніць сямейнае становішча?

Не ўтойваю: хлопец у мяне ёсць (ён, да слова, таксама барэц). Але, шчыра кажучы, нават часу няма, каб заняцца арганізацыяй вяселля.

– Ведаю, што раней вы марылі стаць хірургам…

– Так, была мара паступіць у Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, але давялося зрабіць выбар: спорт альбо медыцына. І, паколькі я вырашыла прафесійна займацца вольнай барацьбой, то бегаць за двума зайцамі не мела сэнсу. Зараз, дарэчы, я заканчваю магістратуру ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны.

– Новы год для вас – сямейнае свята?

Так, але толькі ў тым выпадку, калі планы не змяняюцца. Люблю сустракаць Новы год з сябрамі, сваім маладым чалавекам…

– У навагоднюю ноч жаданне не загадваеце?

Аднойчы напісала жаданне на паперцы, але нават і не памятаю, ці спраўдзілася яно. Але гэта было нейкімі дзіцячымі гульнямі. Я ведаю, што найперш усё залежыць ад мяне самой. Таму жаданне адно – няхай дае Бог здароўя. У свой час з-за траўмы я на сем месяцаў аказалася выключанай са спартыўнай барацьбы, таму няхай у 2017 годзе мяне абмінае гэтае ліха. І наогул усім жадаю моцнага здароўя! Усё астатняе дадасца…

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Где хранить деньги?

Старший аналитик компании “Альпари” Вадим Иосуб рассказал “Народной Воле”, почему белорусы снова начали забирать валюту со срочных депозитов, и где сегодня лучше всего хранить сбережения.

Расследаванне гібелі вайскоўца ў Печах: 8 крымінальных спраў, некалькі чалавек затрымана

17 кастрычніка Следчы камітэт паведаміў дэталі следства па справе гібелі Аляксандра Коржыча.

«Затрудняет работу врачей-трансплантологов»

Белорусские медики недостаточно информированы о посмертном донорстве. Такой вывод сделан на основе опроса более тысячи врачей Гродненской области.