Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Марцiн Лютэр Кiнг з’яўляецца адной са знакамiтых постацяў ХХ стагоддзя. Ён прысвяцiў сваё жыццё змаганню за правы чалавека, за роўнасць людзей усіх колераў скуры у краiне, якая імкнулася быць на самым версе дэмакратыi, – у ЗША.
6:00 17 лiпеня 2015
15
Памер шрыфта

Для яго магчымасць таго, што чорнаскурыя грамадзяне змогуць не толькi карыстацца ўсiмi палiтычнымi правамi, але i зоймуць найвышэйшае палiтычнае становiшча ў краiне, было марай. Дзеля гэтай мары ён жыў, змагаўся i загiнуў.

Нарадзiўся Марцiн Лютэр Кiнг у сям’i пастара баптысцкай царквы ў 1929 годзе. Нягледзячы на тое, што выхоўваўся сярод вернiкаў i хадзiў у нядзельную школу, ён не прымаў некаторых хрысцiянскiх догмаў, напрыклад, не верыў ва ўваскрэсенне Хрыста. Тым не менш вырашыў паступiць у семiнарыю.

У 1951 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра тэалогii, а ў 1953 годзе абаранiў доктарскую дысертацыю. У гэты ж перыяд ажанiўся з Карэтай Скот. У сям’i Кiнгаў нарадзiлася чацвёра дзяцей.

Яшчэ студэнтам Кiнг прасякнуўся iдэямi Махатмы Гандзi аб палiтычнай барацьбе без насiлля. У 1959 годзе наведаў радзіму Гандзi. Вiзiт у Iндыю узмацнiў ягоныя i погляды на палiтыку.

Першыя сур’ёзныя крокi ў палiтычным жыццi былi iм зроблены ў 1955 годзе. 1 снежня 1955 года ў горадзе Мантгомеры Роза Паркер, чорнаскурая дзяўчына, была арыштавана палiцыяй за тое, што адмовiлася саступiць месца ў аўтобусе, якое было прызначана для белых. Як вынiк “Нацыянальная асацыяцыя садзейнiчання развiццю чорнаскурага насельнiцтва” арганiзавала байкот грамадскага транспарту, iнакш кажучы, афраамерыканцы адмовiлiся карыстацца iм. Байкот цягнуўся год. Людзi ў знак салiдарнасцi развозiлi iншых на сваiх машынах бясплатна. Чорнаскурыя таксiсты бралi за праезд у адзiн бок 10 цэнтаў (кошт бiлета ў аўтобусе). Цэрквы, асноўнымі наведвальнікамі якіх былі людзі з цёмным колерам скуры, па ўсёй краiне арганiзавалi збор грошай для падтрымкi байкоту.

У адказ белая супольнасць пачала арганiзоўваць псiхалагiчны цiск. Дом Кiнга быў падпалены, як i некалькi цэркваў, у якiх збiралiся чорнаскурыя. Кiнг быў абвiнавачаны ў тым, што перашкаджае весцi бiзнес, арыштаваны i прыгавораны да штрафу ў 500 долараў або да вязнiцы тэрмiнам на 1 год. Але пратэст разрастаўся, i Кiнга выпусцiлi праз 2 тыднi. Ён сказаў: “Я вельмi ганаруся сваiм арыштам. Гэта злачынства аб’яднае маiх суайчыннiкаў да барацьбы супраць нясправядлiвасцi”. Байкот перамог, i ў 1956 годзе сегрэгацыя ў гарадскiм транспарце была адменена.

З гэтага моманту Кiнг патрапiў пад пiльнае вока ФСБ, якое пачало праслухоўваць яго тэлефон. Што цiкава, дазвол на гэта даў генеральны пракурор Роберт Кенэдзi. Амерыканскiя ўлады падазравалi Кiнга у супрацоўніцтве з камунiстамi, але гэтыя факты не пацвердзiлiся, тым не менш праслухоўванне працягвалася.

Рух за правы каляровага насельнiцтва супраць абмежаванняў i сегрэгацыi пачаў пашырацца i прыносiць свае вынікі.

У 1963 годзе быў арганiзаваны самы вядомы марш “Марш на Вашынгтон за працу i свабоду”. Мэтай маршу было прыцягненне ўвагi фэдэральнага ўрада да праблем чорнаскурага насельнiцтва, асаблiва на поўднi ЗША. У “Маршы” ўдзельнiчала больш за 250 тысяч чалавек. Да таго моманту гэта была самая масавая дэманстрацыя ў Вашынгтоне.

Марцiн Лютэр Кiнг выступiў са сваёй самай вядомай прамовай “У мяне ёсць мара”. Яна ўвайшла ў спiс  найлепшых ў гiсторыi прамоў. “У мяне ёсць мара, што прыйдзе дзень, калi наша нацыя дажыве да праўдзiвага сэнсу свайго дэвiзу: “Мы лiчым вiдавочным, што ўсе людзi створаны роўнымi”. У мяне ёсць мара, што на чырвоныя халмы Джорджыi прыйдзе дзень, калi сыны былых нявольнiкаў i сыны былых рабаўладальнiкаў змогуць сесцi за сталом братэрства.

 Я мару, што прыйдзе дзень, калi нават штат Мiсiсiпi, пустынны штат, якi церпiць ад несправядлiвасцi i прыгнёту, ператворыцца ў аазiс свабоды i справядлiвасцi. У мяне ёсць мара, што прыйдзе дзень, калi чацвёра маiх дзяцей будуць жыць у краiне, дзе iх будуць успрымаць не па колеры скуры, а згодна з тым, што яны сабой уяўляюць”.

Марш на Вашынгтон i прамова Марцiна Лютэра Кiнга ператварыла праблему свабод i правоў чалавека ў першасную ў ЗША. У 1966 годзе адбылася першая афiцыйная сустрэча Марцiна Лютэра Кiнга з прэзiдэнтам Лiнданам Джонсанам. Яны абмяркоўвалi шляхi вырашэння iснуючых праблем.

Акрамя барацьбы за правы чорнаскурых у ЗША, Марцiн Лютэр Кiнг актыўна выступаў супраць вайны ў В’етнаме. У сваёй прамове “Над В’етнамам” ён назваў ЗША “галоўным пастаўшчыком гвалту ў свеце”. А ўрад абвiнавачваў у тым, што ён трацiць грошы на ваенныя праекты, а не на барацьбу з беднасцю.

У сакавiку 1968 года Кiнг паехаў у Мэмфiс, штат Тэнэсi, каб падтрымаць страйк супрацоўнiкаў шпiталя. Ён спынiўся ў гатэлi “Ларыян” у пакоi 306. А 6-й гадзiне ранiцы 4 красавiка ён быў застрэлены на балконе гатэля.

Весткi пра забойства Кiнга выклiкалi мiтынгi i бунты па ўсёй Амерыцы. 7 красавiка быў абвешчаны днём нацыянальнай жалобы.

Забойца Кiнга Джэймс Эрл Рэй быў арыштаваны ў Лондане праз 2 месяцы пасля забойства i асуджаны на 99 гадоў зняволення.

Павел УСАЎ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.